Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай і Расея падтрымалі ЗША супраць Ірана


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан паведаміла, што Вашынгтону, Кітаю і Расеі ўдалося дамовіцца на тэксьце рэзкай рэзалюцыі супраць Ірану.

“Мы дасягнулі пагадненьня на рэзкім тэксьце ў супрацы і з Расеяй, і зь Кітаем. Мы плянуем распаўсюдзіць гэты праект рэзалюцыі сярод усіх чальцоў Рады бясьпекі сёньня” - сказана ў сёньняшняй заяве Клінтан.

Кітай раней выказваў найменшую ахвоту сярод чальцоў Рады бясьпекі ААН да ўвядзеньня новых санкцыяў супраць Тэгерану, настойваючы, што "дыпляматычныя сродкі яшчэ ня вычарпаныя". Расея патрабавала, каб санкцыі не былі "накіраваныя супраць іранскага народу".

Міжнародная супольнасьць асьцерагаецца, што Тэгеран спрабуе стварыць ядзерную зброю і дамагаецца спыненьня іранскай праграмы па узбагачэньні ўрану.
XS
SM
MD
LG