Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыю пацякла фінансавая дапамога


Грэцыя мае атрымаць 14,5 мільярдаў эўра надзвычайнай пазыкі ад іншых краінаў Эўразьвязу. Заўтра канчаецца тэрмін сплаты грэцкага дзяржаўнага доўгу, які складае 9 мільярдаў эўра.

Агульны аб'ём праграмы крэдытаваньня Грэцыі з боку Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду складае 110 мільярдаў эўра. Праграма скіраваная на прадухіленьне дэфолту Грэцыі ў выплаце яе даўгавых абавязаньняў.

Першую частку пазыкі памерам 5,5 мільярдаў эўра Грэцыя атрымала на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG