Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бішкеку сёньня ўспаміналі загінулых 7 красавіка


У кіргіскай сталіцы адбыўся мітынг-рэквіем у памяць аб ахвярах крывавых сутыкненьняў 7 красавіка. Паведамляецца, што на мітынгу выступілі сваякі ахвяраў і прадстаўнікі часовага ўраду. Яны пакляліся ажыцьцявіць задуманыя рэформы.

Памятныя мерапрыемствы адбыліся таксама на поўдні Кіргізстану, дзе на мінулым тыдні здарыліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Бакіева і прадстаўнікамі новай улады.

Сёньня споўнілася 40 дзён з дня трагічных падзеяў у кіргіскай сталіцы, у часе якіх загінулі 86 чалавек.
XS
SM
MD
LG