Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане раптоўна памёр расейскі генконсул


У Кіргізстане раптоўна памёр расейскі генконсул у паўднёвым горадзе Ош Мухамаджан Зіганшын.

Паведамляецца, што 59-гадовы Зіганшын памёр у выніку раптоўнага спыненьня сэрца.

Сытуацыя на поўдні Кіргізстану, дзе адбываліся сутыкненьні прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева і новых уладаў, зараз стабілізавалася.

У пятніцу падчас беспарадкаў загінулі 2 чалавекі, дзясяткі былі параненыя.

Сёньня ў Бішкеку моладзевыя актывісты правялі акцыю ў падтрымку часовага ўраду, кіраўнік якога Роза Атунбаева, выступаючы перад моладдзю, запэўніла, што не дапусьціць контррэвалюцыі ў краіне.
XS
SM
MD
LG