Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў стаў "лідэрам нацыі"


Ніжняя палата парлямэнту Казахстану аднагалосна ўхваліла закон, згодна зь якім дзейны прэзыдэнт краіны Нурсултан Назарбаеў атрымаў статус "нацыянальнага лідэра" і недатыкальнасьць. Назарбаеў кіруе краінай ужо 20 гадоў, яшчэ з часоў СССР. Ягоны бягучы прэзыдэнцкі тэрмін завяршаецца ў 2012 годзе, але ён можа балатавацца на прэзыдэнцкіх выбарах колькі заўгодна.

Закон пра новы статус Назарбаева мае ўхваліць яшчэ верхняя палата парлямэнту Казахстану.
XS
SM
MD
LG