Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ад 12 траўня падвышаюцца цэны на нафтапрадукты


Гэта будзе трэцім падвышэньнем ад пачатку году.


Адпаведна з загадам канцэрну «Белнафтахім», у сярэднім цэны нафтапрадуктаў, якія рэалізуюцца праз АЗС, стануць вышэйшымі на 6,5%.

Так, з улікам НДС ад 12 траўня кошт 1 літра

  • аўтабэнзіну маркі «Нармаль-80» складзе 2250 рублёў (на 8,2% болей),
  • АІ-92 — 2870 (на 6,3% болей),
  • АІ-95 — 3240 (на 6,2% болей),
  • дызэльнага паліва — 2580 (на 6,1% болей).

Папярэдняе падвышэньне цэнаў у Беларусі ў сярэднім на 7% мела месца 27 лютага. Першае за гэты год, у сярэднім на 2%, было праведзена 23 студзеня, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG