Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запароскія камуністы адкрылі помнік Сталіну і закідалі нязгодных яйкамі


Ва украінскім Запарожжы сёньня адкрылі помнік савецкаму кіраўніку Ёсіфу Сталіну. Ініцыятарам яго ўзьвядзеньня сталі мясцовыя камуністы, якія сабралі грашовыя сродкі. Вартасьць помніка яны ацэньваюць на 90 тысяч грыўняў.

Нязгодныя з увекавечваньнем Сталіна , каля сотні чалавек, сабраліся непадалёку ад помніка і прайшлі маршам пратэсту да будынку мясцовай гарадзкой рады. Туды ж прыйшлі прыхільнікі камуністычнай партыі і закідалі нязгодных яйкамі.

Адкрыты сёньня помнік Сталіну ў Запарожжы – першы ад 1953 году на тэрыторыі Украіны. Прадстаўнікі кампартыі ўжо заявілі пра намер усталяваць падобныя помнікі ў Данецку, Адэсе і Львове.
XS
SM
MD
LG