Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Эўразьвязу абяцае захаваць стабільнасьць эўразоны


Старшыня Эўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што ўсе эўрапейскія структуры гарантуюць стабільнасьць у эўразоне, нягледзячы на абвастрэньне бюджэтнага крызісу ў Грэцыі.

Кіраўнікі МВФ і Эўрапейскага цэнтральнага банку Дамінік Строс-Кан і Жан-Клод Трышэ спрабуюць пераканаць Нямеччыну прыняць ўдзел у пакеце фінансавай дапамогі Грэцыі бяз жорсткіх папярэдніх умоў, на якіх настойвае Бэрлін.

На сусьветных фінансавых рынках курс эўра ў даносінах да даляра ЗША сёньня ўпаў да самага нізкага за год паказчыку.

Пасьля ўчорашняга паніжэньня крэдытнага рэйтынгу Грэцыі і Партугаліі паўсталі асьцярогі дэфолту па пазыковых абавязальніцтвах гэтых краін.
XS
SM
MD
LG