Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч ня лічыць Галадамор генацыдам


Лічыць Галадамор генацыдам да таго, ці іншага народу будзе няправільна", заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прамаўляючы на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Ён паясьніў, што "гэта была супольная трагедыя народаў, якія тады ўваходзілі ў склад адзінага Савецкага саюзу. Гэта былі наступствы сталінскага таталітарнага рэжыму, стаўленьня да людзей".

Януковіч дадаў, што голад тады наступіў ня толькі ва Ўкраіне, але і ў Расеі, Беларусі ды Казахстане.

У праграме візыту ўкраінскага кіраўніка ў Страсбур была заплянаваная сустрэча з прэзыдэнтам ПАРЭ Маўлютам Чавушаглу.

Чавушаглу раней казаў, што хоча абмеркаваць з прадстаўнікамі Кіеву і Масквы сытуацыю ў Беларусі, у сувязі зь нядаўнім выкананьнем у краіне двух сьмяротных прысудаў.
XS
SM
MD
LG