Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Качыньскі будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта Польшчы


Яраслаў Качыньскі – брат прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, які загінуў у авіякатастрофе 10 красавіка, будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта Польшчы. Як паведамляе польскае агенцтва PAP, Яраслаў Качыньскі, вылучаецца кандыдатам ад правай партыі "Закон і справядлівасьць", якую ён узначальвае.

Браніслаў Камароўскі, які зараз выконвае абавязкі прэзыдэнта краіны, вылучаны кандыдатам ад кіруючай цэнтрысцкай партыі "Грамадзянская плятформа ".

Датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца 20 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG