Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі перахоплены кантрабандны ядзерны груз


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пацьвердзіў, што ягоная краіна перахапіла нелегальны груз высокаўзбагачанага ўрану.

У інтэрвію інфармагенцтву Associated Press Саакашвілі абвінаваціў Расею ў тым, што яна стварыла нестабільнасьць у рэгіёне. Гэта, паводле слоў грузінскага кіраўніка, дазваляе дзейнічаць кантрабандыстам ядзерных матэрыялаў.

Саакашвілі канстатаваў, што рост кантрабанды дэманструе наяўнасьць "чорнай дзіркі" ў сыстэме бясьпекі рэгіёну.
XS
SM
MD
LG