Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў і Карымаў абмяркоўваюць Кіргізстан


Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў знаходзіцца ў Маскве для перамоваў са сваім расейскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Плянуецца падпісаньне шэрагу двухбаковых пагадненьняў. Адной з галоўных тэмаў перамоваў стала абмеркаваньне сытуацыі ў Кіргізстане.

Узбэцка-кіргіскае памежжа неаднаразова станавілася полем крывавых этнічных сутыкненьняў паміж жыхарамі дзьвюх краінаў. У непасрэднай блізкасьці ад Узбэкістану знаходзяцца абодва апірышчы зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэка Бакіева - гарады Джалал-Абад і Ош.

Па выніках учорашніх нефармальных перамоваў абодва лідэры выказаліся за "моцную ўладу ў Кіргізстане".

Гэта першы візыт цэнтральнаазіяцкага лідэра ў Расею пасьля зьвяржэньня ўраду Бакіева. Адносіны паміж Масквой і Ташкентам пагоршыліся летась, пасьля таго як Узбэкістан адмовіўся падпісаць дамову аб калектыўных сілах хуткага рэагаваньня АДКБ.
XS
SM
MD
LG