Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правы радыкал можа стаць новым прэзыдэнтам Паўночнага Кіпру


Жыхары Турэцкай Рэспублікі Паўночны Кіпр абіралі сёньня новага прэзыдэнта. Паводле папярэдніх вынікаў, наперадзе ідзе палітык крайне правых поглядаў Дэрвіш Эраглу.

Аналітыкі выказваюць асьцярогі, што ў выпадку абраньня Эраглу можа адмовіцца працягваць перамовы аб мірным урэгуляваньні, які дзейны прэзыдэнт Паўночнага Кіпру Мэхмэт Алі Талат вёў дагэтуль з грэцкай часткай выспы.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Паўночнага Кіпру, са 164 тысяч выбарнікаў сёньня прагаласавала каля 75%. Канчатковыя вынікі чакаюцца пазьней сёньня.

Паўночны Кіпр, які насяляюць збольшага туркі, абвясьціў незалежнасьць у 1974-м годзе, калі спроба грэцкіх кіпрыётаў учыніць у гэтай правінцыі пераварот прывяла да інтэрвэнцыі турэцкіх войскаў. Міжнародная супольнасьць, акрамя Анкары, не прызнае сувэрэнітэту самаабвешчанай рэспублікі.
XS
SM
MD
LG