Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Паўночнай Ірляндыі


У Паўночнай Ірляндыі адбыўся выбух перад брытанскімі вайсковымі казармамі. Бомба была закладзена ў прыпаркаванай перад баракамі таксоўцы, якую невядомыя выкралі незадоўга да таго. Ахвяраў, паводле папярэдніх зьвестак, няма.

Выбух супаў з чарговым этапам мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі. Улада ў правінцыі перадаецца з Лёндану ў рукі мясцовай улады ў Бэлфасьце. Сёньня ў гэтай брытанскай правінцыі будзе абірацца новы міністар юстыцыі.
XS
SM
MD
LG