Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін зь лідэраў кіргіскай апазыцыі выступіў на нацыянальным тэлеканале


Лідэры апазыцыі Кіргізстану маюць намер дамаўляцца з уладамі наконт мірнай перадачы ўлады, заявіў у інтэрвію Нацыянальнаму тэлеканалу Кіргізіі лідэр апазыцыйнай партыі «Ата-Мэкен» Амурбэк Тэкебаеў. Гэтыя перамовы павінны прайсьці ў Доме ўраду, куды ўжо нібыта накіраваліся прадстаўнікі аб'яднанай апазыцыі.

Тэкебаеў таксама дадаў, што ўлада ў краіне паўсюдна пераходзіць у рукі мясцовых супольнасьцяў, якія выступілі супраць дзейнага прэзыдэнта Курманбэка Бакіева і яго палітыкі. У сувязі з гэтым апазыцыя адклікае сваіх прыхільнікаў з вуліцаў і стварае народныя дружыны для кантролю над сытуацыяй.

Афіцыйныя ўлады пакуль не камэнтавалі гэтых заяваў. Дзяржаўнае тэлебачаньне перайшло ў рукі апазыцыі. Дзе знаходзіцца прэзыдэнт – невядома.
XS
SM
MD
LG