Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста праўладнага СПБ не пусьцілі ў Польшчу


Мечыслаў Лысы
Мечыслаў Лысы

Польскія памежнікі сёньня анулявалі ўязную візу ў Польшчу намесьніку старшыні афіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Мечыславу Лысаму.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў сам спадар Лысы. Яго затрымалі польскія памежнікі на прапускным пункце «Баброўнікі». Цягам гадзіны яны вялі кансультацыі, а пасьля анулявалі візу.

Паводле спадара Лысага, яшчэ два тыдні таму ён езьдзіў у Польшчу. І тады ніякіх праблемаў на мяжы ў яго не ўзьнікала. Разам з тым намесьнік кіраўніка СПБ сказаў, што сёньняшняя забарона ўжо ня першая. Раней такія ж захады былі зроблены адносна некаторых іншых актывістаў афіцыйнага СПБ. Такія дзеяньні польскіх уладаў Мечыслаў Лысы назваў «сапраўдным тэрорам, які ставіць пад сумнеў дэмакратычнасьць польскага кіраўніцтва».

16 лютага 2010 году МЗС Польшчы паведаміў пра ўступленьне ў дзеяньне забароны на ўезд у краіну беларускіх чыноўнікаў, якія мелі дачыненьне да парушэньня правоў беларускіх палякаў з СПБ, на чале якога стаіць Анжаліка Борыс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG