Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі нестае бальнічных ложкаў для прымусовага лячэньня ад сухотаў


Паводле слоў намесьніка дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру пульманалёгіі і фтызіятрыі Алега Калечыца, у Беларусі налічваецца 640 месцаў ў розных спэцыялізаваных шпіталях:

«Улічваючы, што лячэньне ад сухотаў цягнецца ад 6 месяцаў да двух гадоў, такой колькасьці месцаў недастаткова».

Пры гэтым спадар Калечыц адзначыў, што колькасьць хворых на сухоты, якіх суд накіроўвае на прымусовае лячэньне, з кожным годам павялічваецца. У 2009 годзе іх было 1225 чалавек (утрая больш, чым 5 гадоў таму). Аднак шпіталізаваць удаецца ня ўсіх, таму што хворыя хаваюцца, зьяжджаюць, сярод іх ёсьць і так званыя бамжы, паведамляе БелаПАН


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG