Арганізатары параду абяцаюць да юбілейнай даты падрыхтаваць новыя элемэнты, у прыватнасьці, у выступленьні роты ганаровай варты. Абяцаюць зрабіць відовішчным і дынамічным пляц-парад, які будзе доўжыцца 7 – 8 хвілін замест 15 хвілін, як было летась.
У парадзе возьмуць удзел выхаванцы Менскай сувораўскай вучэльні, курсанты вайсковай акадэміі і вайсковых факультэтаў, парадныя разьлікі 120-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, іншых падразьдзяленьняў. Падрыхтоўка да параду пачалася яшчэ 23 студзеня.