Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці варта байкатаваць беларускія тавары ў сьвеце?


Ці эфэктыўныя эканамічныя санкцыі супраць розных краінаў? Ці ёсьць галасаваньне кашалькамі прывабнай заменай real politic? Пра гэта ў рэдакцыйным артыкуле брытанскага часопісу Economist.


Былі часы, калі брытанцы дэманстратыўна байкатавалі паўднёваафрыканскія апэльсіны. Некаторыя людзі лічаць Ізраіль не лепшым за рэжым апартэіду. Гэткага ж кшталту асобы выкрэсьлівалі "фашысцкую" Гішпанію, Партугалію і Грэцыю, калі яны былі пад ваеннай дыктатурай. З-за забароны на гандаль з Коста-Рыкай ці Кубай прагрэсіўныя палітыкі дрэнна ставіліся да фруктаў з гэтых краінаў.

Прыкладна тая ж дылема стаіць для тых, хто цяпер непакоіцца пра бясьпеку былога камуністычнага рэгіёну. У Таліне на мінулым тыдні аглядальнік Economist навучыўся ад эстонцаў наступнай фразе: "Palun tooge Eesti kraanivett jääga" (Эстонскую вадаправодную ваду з лёдам, калі ласка). У адваротным выпадку ў цудоўнай рэстарацыі Ö даступна толькі француская вада Vittel ці Perrier. Нядаўна Парыж пагадзіўся прадаць частку ваенных дэсантных судоў расейскаму флёту, што стварыла патэнцыйныя сур'ёзныя наступствы для бясьпекі краінаў Балтыі. У выніку гэтага гэта адбілася на попыце на францускія прадукты ў Эстоніі.

Знайсьці альтэрнатыўныя маркі пітной вады найбольш проста. Сытуацыя з вінамі больш складаная. Большасьць вінаў эўрапейскіх краінаў-вытворцаў віна сталі няякаснымі з пункту гледжаньня бясьпекі. Акрамя Францыі ў сьпіс трапілі Італія (Берлюсконі – блізкі сябар Расеі ў ЭЗ), Нямеччына (Расея спансіруе трубаправод Nordstream), Аўстрыя (амаль усё). Грузінскае, малдаўскае, харвацкае ці македонскае віно будзе ідэальным, але складана ўявіць, што вінаграднікі новага сьвету змогуць запоўніць гэты прабел. Шампанскае стварае яшчэ большую праблему. Крымскія маркі рэдкія і звычайна занадта салодкія.

Выбраць яшчэ цяжэй, калі справа даходзіць да сыру. Цяжка знайсьці месца, дзе вырабляюць смачны мяккі сыр і на якое няма нездаровага ўплыву Расеі.

Пакараць маладушша эўрапейскіх краінаў ёсьць дастаткова складанай справай. Яшчэ складаней, калі спрабуеш аказваць ціск. Калі вы хочаце байкатаваць беларускія тавары, скажам з-за таго, што ўлады перасьледуюць польскую меншасьць, то наўрад ці вы моцна зьменіце свой стыль жыцьця, калі ня будзеце выкарыстоўваць калійныя ўгнаеньні ці ня будзеце набываць танныя беларускія трактары.

Аналягічна калі ваш спажывецкі стандарт не ўключае зброю і гарэлку, то адмовіцца ад расейскіх тавараў лёгка, але бессэнсоўна.

Але рэальная праблема ўвядзеньня санкцый да рэжымаў ёсьць канцэптуальнай. Для пачатку, яны рызыкуюць паказацца бязглуздымі. Чаму за грахі свайго ўраду павінны быць пакараныя францускія сыры ці італьянскія вінаграднікі? Напэўна, зьніжэньне экспартных паставак можа стварыць ціск на карысьць пераменаў у вонкавай палітыцы. Аднак гэта зрэдку адбываецца на практыцы.

Для такіх краінаў, як Беларусь, гандлёвы байкот папросту контрпрадуктыўны. Чым больш Беларусь гандлюе з багатымі індустрыяльна разьвітымі краінамі, тым слабей становяцца яе сувязі з Расеяй. Гэта можа быць разумным, каб паспрабаваць спыніць гандаль з кампаніямі, які існуюць дзякуючы сувязям з сумнеўнымі палітыкамі. Але такія кампанія, як правіла, не прадаюць сваю прадукцыю спажыўцам наўпрост. Вам можа не падабацца той факт, што частка грошай ад продажу паліва ў выніку ідзе ў скарбонку прысьпешнікаў Крамля, але аднак вы па вялікім рахунку мала што можаце тут зьмяніць.

Сыстэматычным санкцыям наканаваны правал. Гандаль адкрывае межы і розумы; пратэкцыянізм закрывае іх. За гэты прынцып таксама варта змагацца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG