Паколькі арыгінальнае відэа с чэскага сайту ідзе ў задужа высокай якасьці (700х400), для якой беларускім карыстальнікам інтэрнэту не хапае хуткасьці, аўтары беларускага сайту Resurs.by сканвэртавалі яго ў менш грувасткі фармат і запампавалі на YOUTUBE. Для тых, хто жадае и можа глядзець арыгінальнае відэа, заходзіць сюды.
Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы – што варта апублікаваць на сайце svaboda.org – cвабода не бывае чужой!