Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СОНЦА...


...хоць і з-за хмараў. Тэмпэратура: +5 — +7.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Кампанія “Будзьма беларусамі!” ў супрацоўніцтве зь лябараторыяй “Новак” і Інстытутам BISS праводзяць прэзэнтацыю вынікаў дасьледаваньня “Чым нам ганарыцца: гістарычная памяць, нацыянальныя героі і брэнды вачыма сучасных беларусаў”.

У сядзібе Партыі БНФ адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя чальцоў аргкамітэту для стварэньня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.

Канвой Міністэрства надзвычайных сытуацыяў накіроўваецца з гуманітарнай дапамогай ахвярам эпідэміі грыпу ва Ўкраіне.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіць у вайсковай акадэміі Вэст-Пойнт з прамовай аб амэрыканскай палітыцы ў Аўганістане.

У Санкт-Пецярбурзе адбудзецца міністэрская нарада па экалягічных праблемах Балтыйскага мора, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Нямеччыны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расеі і Швэцыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1804 – Напалеон І Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам.

1956 – пачатак кубінскай рэвалюцыі, Фідэль Кастра з сваімі паплечнікамі высадзіўся на Кубу зь яхты “Гранма”.

1814 – памёр маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік, заснавальнік садызму.

1987 – памёр акадэмік Якаў Зяльдовіч, ураджэнец Менску, адзін з стваральнікаў атамнай і вадароднай савецкіх бомбаў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень барацьбы супраць нявольніцтва (у 1949 годзе Генэральная асамблея ААН праняла канвэнцыю “Аб барацьбе з гандлем людзьмі і з эксплюатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі”).

Дзень незалежнасьці Лаосу і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Вы павінны ці забіць мяне, ці прымаць мяне такім, які я ёсьць, бо я не зьмянюся" – маркіз дэ Сад.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG