З транспарантам “Ты хочаш паўтарэньня гэтага” і стэндам актывісты прастаялі каля дваццаці хвілінаў.
Павал Варашылаў: “Стэнд з абодвух бакоў быў абклеены фотаздымкамі і там быў надпіс па-руску “Не дамо паўтарыцца трагедыі. Да нас падышлі двое міліцыянтаў і папрасілі прад’явіць дакумэнты. Потым падышоў участковы гэтага раёну і нас на машыне даставілі ў пастарунак. Там у нас былі ўзятыя тлумачэньні, што мы рабілі з гэтым стэндам. Паводзілі сябе міліцыянты ў пастарунку з намі карэктна, аднак тыя што нас затрымалі яны не далі сваіх дадзеных, адразу сышлі. Участковы казаў, што ён нас затрымліваў і больш нікога не было. Транспарант застаўся ў міліцыі”.
Паводле Паўла Варашылава выстава ладзілася ў рамках грамадзянскай кампаніі “Наш дом”. Яна ўжо трэцяя. Дзьве папярэднія прайшлі без затрыманьняў, праўда, два стэнды з трох засталіся міліцыі.
Актывісты прабылі ў пастарунку паўтары гадзіны.