Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіла прадстаўніца Міністэрства энэргетыкі Лілія Дулінец.
Падчас візыту экспэрты МАГАТЭ разам зь беларускімі спэцыялістамі распрацуюць тэхнічныя патрабаваньні і спэцыфікацыі для будучага навучальна-трэніровачнага цэнтру. Такія цэнтры існуюць пры кожнай АЭС дзеля падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і падтрыманьня кваліфікацыі пэрсаналу. Цэнтар плянуецца ўвесьці ў дзеяньне за два гады да пуску беларускай АЭС.
Ён будзе мець поўнамаштабны трэнажэр-копію блёчнага шчыта кіраваньня рэактарам.
МАГАТЭ паставіць у Беларусь у 2010—2011 гадах кампутарную адукацыйную сыстэму для падрыхтоўкі пэрсаналу ў галіне ядзернай энэргетыкі.
Беларускія прафэсары і выкладчыкі ўжо праходзяць стажыроўку ў Расеі.