Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі абмяркуюць парлямэнцкую структуру “Ўсходняга партнэрства”


21 кастрычніка ў Стакгольме адбудзецца паседжаньне, прысьвечанае пытаньням фармаваньня парлямэнцкага вымярэньня "Усходняга партнэрства".

Як паведамляе БЕЛТА, мерапрыемства праводзіцца ў рамках старшынёўства Швэцыі ў Эўрапейскім Зьвязе і зьяўляецца першым афіцыйным абмеркаваньнем мэханізмаў стварэньня міжпарлямэнцкай структуры "Ўсходняга партнэрства".

У паседжаньні возьме ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч. Напярэдадні ён заявіў:

"У Стакгольме адбудзецца сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнтаў дзяржаў-удзельніц "Усходняга партнэрства". Фармат парлямэнцкага супрацоўніцтва ў гэтай ініцыятыве пакуль ня вызначаны, узгадненьнем прынцыпаў і мэханізмаў будучага парлямэнцкага вымярэньня зоймуцца ўдзельнікі маючага адбыцца мерапрыемства".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG