Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Вішнёў


Зьміцер Вішнёў, zmij-vish.livejournal.com
Нарадзіўся ў 1973 г. у Дэбрэцэне (Вугоршчына), вывучаў філялёгію і журналістыку ў Менску і Маскве. Піша вершы, прозу, крытыку, займаецца жывапісам і пэрформансам. Аўтар кніг: “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001), “Трап для сусліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаванне аднаго віду грызуноў” (2002), “Вэрыфікацыя нараджэньня” (2005), “Фараон у заапарку” (2007). У Бэрліне выйшла кніга па-нямецку “Ich sitze im Koffer” (2006). У 2006 годзе атрымаў стыпэндыю Literarisches Colloquium (Берлін, Нямеччына). У 2008 годзе атрымаў стыпэндыю Homines Urbani (Villa Decius, Кракаў, Польшча). Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных фэстываляў і кангрэсаў. Перакладзены больш чым на дваццаць моваў.

1. Навошта я пішу блог

Блог — гэта магчымасьць кантактаваць са сваім патэнцыйным чытачом. Больш за тое, дзякуючы блогу я знаходжу новых сяброў.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Люблю чытаць сьвежыя думкі. Я рады, што сярод маіх фрэндоў шмат неардынарных асобаў са сваім светапаглядам на жыцьцё.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Не люблю пошласьць і тупасьць… Не пераношу побытавыя соплі. Не цярплю вычварэнцаў, фашыкаў. Тым ня менш сярод маіх фрэндоў ёсьць і неадэкватныя людзі — для мяне яны накшталт досьледных пацукоў — я вывучаю іх.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

bacharevic, anka_upala, kanaj, molatau, arbogast
XS
SM
MD
LG