Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўцы пра зьнішчэньне Ўсамы бін Лядэна “У сьвеце ня стане спакайней”


На пытаньне “Ці стане менш у сьвеце тэрарызму пасьля зьнішчэньня Ўсамы бін Лядэна” адказваюць жыхары Магілёва.

Спадар: “Абы ня больш за тое, што ёсьць на сёньня. Ня ўсё вырашаюць асобы. Існуючая абстаноўка звычайна вырошчвае любога чалавека. Надыходзіць відаць нейкі цывілізацыйны пералом, і нешта нязвыклае павінна адбывацца. Звычайна так і бывае”.

Спадар: “Канечне не. Гэта ж трэба глядзець адкуль Усама бін Лядэн зьявіўся і хто яго ствараў. У “халодныя часы” ён зьявіўся. Ён быў чалавекам, які нёс нянавісьць. Знойдзецца іншы”.

Спадар: “Як было так і будзе. Сьвет так утвораны. Адзін чалавек у прынцыпе нічога ў сьвеце не вырашае. Вырашаюць грошы і вырашае ідэя”.

Юнак: “Мусульманская грамада пасьля гэтага будзе больш агрэсіўнай. Гэта ўсё ж іхны лідэр быў, іх экстрэмісцкай часткі. Нейкая помста можа адбыцца. Нейкі час трэба быць напагатове. Усё ж сьвет без Усамы бін Лядэна прывыкне жыць”.

Спадар: “Ды не. Адзін чалавек увесь сьвет запалохаў, ці што. Гэта ж ня ён адзін усім кіраваў. Проста на яго трэба было ўсё зваліць. Што было, тое й застанецца”.

Малады спадар: “Я ня дужа веру ў тое, што яго насамрэч зьнішчылі ці забілі. Па-другое, будуць усё роўна знаходзіцца людзі, якія захочуць заняць ягонае месца. Занадта шмат цяпер у сьвеце незадаволеных, пакрыўджаных, абражаных цяперашнім парадкам у сьвеце”.

Спадар: “Сьмерць Усамы бін Лядэна нічога не вырашае. Няма бін Лядэна, другі бін Лядэн будзе. Зь яго імем другі чалавек стане. Гасподзь дае чалавеку тое, што той жадае. Чалавек жадае крыві - ён яго напоіць крывёй. Калі чалавек жадае міру, ён дасьць яму мір”.

Спадар: “Пра Ўсаму бін Лядэна я даўно ня чуў нічога, гады з два, а ўсё па-ранейшаму. І нават горш стала. Таму я думаю, што будзе ўсё як звычайна. Вось у Лібіі вэрхал такі. У ўсёй Азіі”.

Малады спадар: “Ні павялічыцца, ні зьменшыцца. Я мяркую, што і Усама бін Лядэн асабліва не напружваў у гэтым сэнсе сьвет. Няхай амэрыканцы змагаюцца з гэтым усім”.
Малады спадар: “Не супакоіцца нічога. Прыйдзе іншы чалавек, і будзе ўсё добра. Колькі тэрактаў у Менску, у Расеі. Такі людзі сыходзяць і прыходзяць новыя. Ня кожны жа чалавек настроены міралюбна. Людзі ўсе прагныя нейкія сталі. Кожны чалавек хоча ўлады. І так будзе працягвацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG