Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея павялічвае мыта на бэнзін


Паводле адмыслоўцаў, рашэньне аб новым экспартным мыце на бэнзін сур'ёзна пагоршыць фінансавае становішча беларускіх нафтавікоў.

Нафтавы крызіс на паліўным рынку Расеі прымусіў расейскі ўрад тэрмінова прымаць захады. З 1 траўня экспартнае мыта на аўтамабільныя бэнзін ў Расеі было рэзка падвышанае да 408,3 даляраў за тону, што складае 90% ад мыта на нафту замест нядаўніх 67%.

Рэзкае падвышэньне мыта на аўтамабільныя бэнзін стала раптоўным для удзельнікаў рынку і змушаным для ўрада Расеі. Дэфіцыту нафтапрадуктаў у Расеі не было 15 гадоў. Цяпер ён паўстаў з-за таго, што ўлады паспрабавалі з дапамогай адміністрацыйнага рэсурсу стрымаць рост коштаў. У лютым урад Расеі запатрабаваў ад нафтавікоў зьніжэньня коштаў. Яны падпарадкаваліся, але пры гэтым на фоне добрай сусьветнай кан'юнктуры прыкметна павялічылі экспарт.

Каб пазьбегнуць сацыяльнай незадаволенасьці напярэдадні выбарчай кампаніі ў краіне шляхам павышэньня цаны на аўтамабільнае паліва, расейскі ўрад павялічыў мыта на экспарт бэнзінаў. Экспартныя мыты на іншыя сьветлыя нафтапрадукты з 1 траўня гэтак радыкальна, як на аўтабэнзін, не зьмяніліся – яны падвышаныя з 283,9 да 304 даляраў за тону, а на цёмныя нафтапрадукты – з 197,9 да 211,8.

Рашэньне аб новых экспартных мытах на бэнзін сур'ёзна пагоршыць фінансавае становішча беларускіх нафтавікоў, якім зараз прыйдзецца плаціць значна больш высокую пошліну пры экспарце гэтага віду паліва, – лічыць Тацяна Манёнак, аглядальнік газэты "Белорусы і рынок".

Зь іншага боку, перавага для беларускай нафтаперапрацоўкі ў тым, што Расея ударыла мытам не па ўсіх нафтапрадуктах, а толькі па бэнзіну. У структуры экспарту беларускіх нафтапрадуктаў асноўную долю займаюць не аўтабэнзіны, а дызпаліва, а мыта на гэты від паліва засталося ранейшым. Паводле дадзеных, доля дызпаліва ў структуры экспарту беларускага гаручага складае каля траціны, аўтамабільных бэнзінаў і мазуту – менш 20%.

У адпаведнасьці са сваімі абавязацельстваў у Мытным саюзе Беларусь абавязаная практычна аўтаматычна усталяваць "люстраныя" з расійскімі экспартныя мыты на нафтапрадукты.

Між тым, рашэньне расейскага ўраду засьпела многіх беларускіх чыноўнікаў зьнянацку -- яно было прынята ня толькі без папярэдняга ўзгадненьня з беларускім бокам, але і без папярэджаньня.
XS
SM
MD
LG