Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе -- парлямэнцкія выбары


У Канадзе сёньня – парлямэнцкія выбары. Паводле дадзеных апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, кіроўныя кансэрватары, якія знаходзяцца ва ўладзе з 2006 году, могуць перамагчы толькі зь невялікай перавагай і пры гэтым не атрымаюць бальшыні ў Палаце абшчынаў.

Прэм'ер-міністар Стывен Харпэр заявіў, што магчымае зьяўленьне кааліцыі лібэралаў і новых дэмакратаў можа прывесьці да сур'ёзных эканамічных праблемаў, бо абедзьве гэтыя апазыцыйныя партыі выступаюць за павелічэньне падаткаў.
XS
SM
MD
LG