Брытанскі прынц Уільям і ягоная жонка Кэтрын Мідлтан накіраваліся ў вясельнае падарожжа. Сёньня раніцай, на наступны дзень пасьля свайго вясельля, яны пакінулі на верталёце Букінгемскі палац.
Месца «мядовага месяца» трымаецца ў сакрэце, каб не прыцягваць увагу СМІ. Сярод месцаў, куды могуць яны накіравацца, называюць Аўстралію. Афрыку, Ярданію і Шатляндыю.
Сотні тысяч людзей на вуліцах Лёндану і іншых брытанскіх гарадоў адзначалі ўчора вясельле прынца Уільяма і Кэтрын. Урачыстую цырымонію ў Вэстмінстэрскім абатстве глядзелі па тэлебачаньні больш як два мільярды чалавек – гэта практычна кожны трэці жыхар плянэты.
Прынц Уільям знаходзіцца другім у чарзе на брытанскі трон – пасьля свайго бацькі прынца Чарльза. Тым ня менш, некаторыя назіральнікі выказваюць меркаваньне, што Чарльз можа саступіць карону свайму сыну.