Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: пікет да міжнароднага дня салідарнасьці працоўных забаронены


Ганна Лісіцына
Ганна Лісіцына
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў сябрам Свабоднага прафсаюзу мэталістаў правесьці 1 траўня пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных.

Паводле адной з заяўніц Галіны Лісіцынай прафсаюзная акцыя мелася адбыцца на Савецкай плошчы Магілёва. Гарвыканкам аргумэнтаваў адмову тым, што Савецкая плошча не зьяўляецца вызначаным месцам для правядзеньня такіх акцыяў.

Лісіцына: «У лісьце было пазначана, што месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў, арганізаваных палітычнымі, грамадзкімі й прафсаюзнымі арганізацыямі зьяўляецца пляцоўка каля Дома культуры па вуліцы Чалюскінцаў, 64 А. Там ёсьць парк, ці сквэрык. Я сёньня туды езьдзіла. Глядзела. Там акрамя сабакаводаў нікога няма. Вось там мы й меліся праводзіць сваю акцыю. Адмовілі нам звыкла — ужо ў які раз. Насамрэч прычына іншая. Наш прафсаюз незалежны. Ён не ўваходзіць у дзяржаўную прафсаюзную фэдэрацыю, а зьяўляецца сябрам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў».

У пікеце пад лёзунгам «Абаронім правы чалавека працы» мелася ўзяць удзел да трыццаці чалавек.

Месца, куды чыноўнікі адпраўляюць прафсаюзных актывістаў пікетаваць, знаходзіцца ўдалечыні ад людных гарадзкіх вуліц. Побач — аварыйны будынак былога дома культуры й адпачынку гарвыканкаму. Раней месцам для масавых мерапрыемстваў была прызначана пляцоўка перад гэтым будынкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG