Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія назвала правакацыяй візыт Лаўрова


Сяргей Лаўроў на перамовах у Абхазіі
Сяргей Лаўроў на перамовах у Абхазіі
Грузія назвала правакацыяй візыты міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова ў Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, а падпісаныя ў часе паездкі дакумэнты несапраўднымі. У абнародаваннай сёньня заяве міністэрства замежных справаў Грузіі візыты названыя «рэгіянальным турнэ па акупаваных тэрыторыях».

Лаўроў наведваў Паўднёвую Асэтыю і Абхазію 25 – 26 красавіка. Паміж бакамі адбыўся, у прыватнасьці, абмен нотамі аб увядзеньні ў дзеяньне бязьвізавага рэжыму ўзаемных паездак грамадзянаў, што тычыцца і расейскіх вайскоўцаў, якія накіроўваюцца ў гэтыя непрызнаныя міжнароднай супольнасьцю рэспублікі.
XS
SM
MD
LG