Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл назваў Чарнобыльскую катастрофу божай карай за чалавечыя грахі


Прычынай аварыі на Чарнобыльскай АЭС сталі чалавечыя грахі, лічыць патрыярх Маскоўскі i Ўсяе Русі Кірыл.

"Грэх, які пранік у прыроду чалавека, падахвочвае людзей у імя дасягненьня грахоўных мэт да таго, што яны робяць памылкі. Страшная памылка была прычынай Чарнобыльскай катастрофы", -- сказаў патрыярх, зьвяртаючыся да вернікаў, прысутных на патрыяршай літургіі ў Кіева-Пячэрскай лаўры ў сераду.

"Гасподзь мог спыніць руку апэратара, які, кіруючы рэактарам, зьдзейсьніў страшную памылку", -- адзначыў патрыярх. "Гасподзь дапусьціў. I шмат людзей сваёй сьмерцю, магчыма, зрабілі свой уклад у адкупленьне грахоў", -- дадаў ён. Паводле патрыярха, у Чарнобыльскай аварыі "быў знак Божы, бо ліквідацыя гэтай катастрофы стала вялікім маральным подзьвігам для тысяч людзей". Як заявіў патрыярх Кірыл, Чарнобыльская катастрофа сьведчыць аб тым, што "калі чалавек набывае вялікую сілу праз свой розум, пранікненьне ў навуку, стварэньне тэхналёгіяў, яна (сіла) адначасова павінна спалучацца зь вялікай маральнай адказнасьцю за людзей навокал, за мір Божы, за прыроду".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG