Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За што звольнілі Азаронка?


Паводле зьвестак Радыё Рацыя намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак быў звольнены з гэтай пасады за непрыстойныя паводзіны падчас конкурсу “Эўрабачаньне” ў Бялградзе, дзе ён узначальваў беларускую дэлегацыю.

Указ прэзыдэнта аб звальненьні Ю.Азаронка, падпісаны 13 чэрвеня, утрымлівае фармулёўку «за ўчынак, несумяшчальны са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе» (падпункт 1.9 пункту 1 артыкулу 40 Закону «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).

Спадар Азаронак заявіў, што ў сувязі са звальненьнем ніякіх крыўдаў ні на кога не трымае, што як быў, гэтак і застаецца чалавекам прэзыдэнта і што будзе служыць дзяржаве на іншай службе.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі паведаміў, што пасада яго намесьніка , якую займаў Азаронак, будзе скарочаная, а ягоныя абавязкі будуць пераразьмеркаваныя паміж трыма іншымі намесьнікамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG