Звычайна ў гэты дзень моладзь расклейвае партрэты зьніклых і палітвязьняў, запальвае ля іх сьвечкі, ладзяць жывыя ланцугі. У замежжы беларускія студэнты праводзяць пікеты каля будынкаў амбасадаў і раздаюць мінакам ўлёткі зь інфармацыяй пра сытуацыю ў Беларусі.
Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху паведамілі Свабодзе, што сёньня вулічных акцыяў ня будзе, таму што большасьць зь іх вучыцца ў ВНУ і цяпер здаюць сэсію.