Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Судзьдзя Вячаслаў Турчынаў асудзіў актывіста да 10 сутак арышту.
В.Сіўчык: "Мяне абсалютна незаконна ўтрымлівалі амаль што суткі ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну. З раніцы прыехалі, спрабавалі выправіць паперы, таму што я ніякіх тлумачэньняў не даваў і пратаколаў не падпісваў, таму толькі пасьля абеда прывезьлі ў суд".
В.Сіўчыка затрымалі 3 чэрвеня перад пачаткам акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Курапатах. Акцыю ладзіла Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў.