3 траўня Беларусь прайграла Швэцыі — 5:6, 5-га — Швайцарыі — 1:2.
Першае месца ў групе "А" занялі швайцарцы, якія 7 траўня перамаглі швэдаў — 4:2 (2:1, 0:0, 2:1).
Канчатковае становішча: Швайцарыя — 9 ачкоў (розьніца шайб 10-4), Швэцыя — 6 (17-9), Беларусь — 3 (9-9), Францыя — 0 (2-16).
На другім этапе зборная Беларусі выступіць у групе "Е", куды ўвайшлі па тры лепшыя каманды груп "А" і "D". Паколькі беларусы прайгралі ў першым раундзе шведам і швейцарцам, яны пачнуць барацьбу без ачкоў. Стартавае становішча: Швайцарыя — 6 ачкоў (6-3), Расія — 5 (9-5), Чэхія — 4 (9-7), Швэцыя — 3 (8-9), Беларусь — 0 (6-8), Данія — 0 (3-9).
9 траўня Беларусь згуляе з Расіяй, 10-га — з Чэхіяй, 12-га — з Даніяй. Для выхаду ў чвэрцьфінал неабходна заняць у групе як мінімум чацвёртае месца.
*****
Пастка для швэдаў
Сёньняшні дзень на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Квэбэку, дзе закончыла сваё выступленьне на папярэднім этапе беларуская зборная, быццам бы нічым ад іншых не адрозьніваўся. Усё тое самае, пакуль прахалоднае травеньскае надвор`е, ўсё тыя самыя бесклапотныя шматнацыянальныя твары заўзятараў, якія хадзілі пад ўражаньнем нядаўняй перамогі зборнай Швэйцарыі над швэдамі зь лікам 4:2.
Праўда, беларускіх заўзятараў паменела. Хто-ніхто ўжо пасьпеў пакінуць межы Канады, нехта пасьля няўдалага старту падначаленых Курта Фрэйзэра выправіўся з экскурсійнай праграмай ў Манрэаль ці Атаву з думкамі: пасьпеем вярнуцца на матч з французамі – добра, спозьнімся на матч з-за дарожных затораў – ня страшна. Маўляў, шоў тут наўрад ці пабачым.
Зрэшты, нягледзячы на зьнешнюю непрывабнасьць гульні беларускай каманды, колькасьць яе прыхільнікаў сярод нават мясцовых фанаў немалая. За гадзіну да пачатку сустрэчы з французамі ў тунэлях-калідорах Calisee Pepsi праходзіла нямала адзетых у футболкі з надпісам KOSTITSYN S альбо KOSTITSYN A маладых людзей, якія шпарка гутарылі паміж сабой па-француску. Квэбэк, як вядома, размаўляе выключна на мове Брыжыт Бардо і Экзюпэры. Безумоўна, гэты фактар ня мог не адбіцца на агульным фанацкім фоне у камфортных “апартамэнтах” Colisee Pepsi” – шыкоўнай хакейнай арэне, пабудаванай з мэталічных канструкцый. Абсалютная большасьць заўзятараў – за Францыю. Праўда, да сваіх калег-валацуг са Швэйцарыі ім, відаць, далёка. Сямёрка малайцоў з голым торсам, на якім у кожнага красавалася адна буйная літара, несла на сабе надпіс SCHWEIZ – Швэйцарыя, значыць, ня толькі гучна падтрымлівала сваіх зь месца, але і з задавальненьнем несла “азбуку” ў навакольлі хакейнай арэны. Вось гэта патрыятызм.
Не хацелася б забягаць наперад наконт непатрыятычнасьці беларускіх фанаў пасьля цяжкой перамогі падначаленых Курта Фрэйзэра над французамі – 3:1. Магчыма, усё яшчэ наперадзе. Асабліва, калі ўлічыць, што наступны матч, ужо ў кваліфікацыйнай чацьвёрцы, беларускія хакеісты правядуць 9 траўня супраць зборнай Расіі.
Алесь Слуцкі, Квэбэк