Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у офісе аршанскіх дэмакратычных арганізацыяў


Участковы міліцыянт і трое людзей у цывільным заявілі, што прыйшлі нібыта для разьбіраньня па заяве суседзяў, якія скардзяцца на шум. Аднак іхнюю ўвагу адразу прыцягнулі газэты і каляндарыкі, выдадзеныя да 90-х угодкаў БНР


Паводле старшыні аршанскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Алеся Шутава, з офісу сканфіскавалі паасобнікі газэт "Аршанскі весьнік" і "Товарищ", а таксама каля 500 каляндарыкаў зь віншаваньнямі да Дня Волі.

Трое ў цывільным так і не назвалі сябе, а ўчастковы міліцыянт Мікалай Ваўчкоў выпісаў Алесю Шутаву позву ў міліцыю – менавіта на 25-га сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG