Сёньня старшыня абласной арганізацыі ТБМ Аляксандар Місьцюкевіч атрымаў пісьмовы адказ з Гарадзенскага гарвыканкаму. У ім гаворыцца, што мова гукавых ці візуальных абвестак залежыць толькі ад самога рэклямадаўцы, і даецца спасылка на пастанову Саўміну адносна гэтага.
Перад гэтым Аляксандар Місьцюкевіч і ягоны намесьнік Іван Буднік хадзілі на прыём да старшыні гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі. Яны зьвярнулі яго ўвагу на тое, што на табло новых аўтобусаў назвы маршрутаў пішуцца цяпер толькі па-расейску, на гэтай жа мове сталі аб’яўляць прыпынкі кіроўцы. Гукавая абвестка пра магчымыя крадзяжы ў транспарце таксама перастала гучаць на беларускай мове. Спадар Антоненка занатаваў пры сустрэчы з кіраўнікамі ТБМ гэтыя ды іншыя заўвагі і паабяцаў даць на іх адказ.