Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Шарамет


Нарадзіўся 28 лістапада 1971 году ў Менску. Скончыў тры курсы гістфаку БДУ. Затым паступіў на факультэт міжнародных адносінаў Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту. Дыплёмная праца — афшорны бізнэс. Вольна валодае ангельскай мовай.

У 1994-1995 гадох быў аўтарам і вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспэкт» на Беларускім тэлебачаньні. Атрымаў у 1995 годзе прэмію Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлежурналіст Беларусі.

У жніўні 1995-жніўні 1996 — галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты».

З верасьня 1996 — супрацоўнік тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намесьнік дырэктара Дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. З ліпеня 1999 па сакавік 2000 быў вядучым аналітычнай праграмы «Время» ОРТ. Аўтар дакумэнтальных фільмаў «Чачэнскі дзёньнік», «Дзікае паляваньне», «1991 — Апошні год імпэрыі», «Апошняя вышыня генэрала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Сьмерць з адкрытай датай».

У 1998 годзе атрымаў прэмію Міжнароднага камітэту абароны журналістаў за ўнёсак ў разьвіцьцё свабоды слова.

Намінант прэміі ТЭФІ Акадэміі расейскага тэлебачаньня як «найлепшы рэпарцёр» 1999 года, фіналіст ТЭФІ-2001 ў намінацыі «журналісцкае расьсьледаваньне» за фільм «Дзікае паляваньне».

У 2002 годзе атрымаў прэмію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ «За журналістыку і дэмакратыю».

У 1998 годзе быў асуджаны беларускім судом на тэрмін два гады ўмоўна за рэпартаж зь беларуска-літоўскай мяжы.

Жанаты, двое дзяцей
XS
SM
MD
LG