Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Шпакоўская: «Не магу прымусіць сябе маўчаць»


Белы сьпіс Свабоды. Naka
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:56 0:00
Наўпроставы лінк

Сьпявае Наста Шпакоўская

На беларускай сцэне зусім няшмат рок-камандаў з жаночым вакалам. Яшчэ меней сапраўдных харызматычных рок-сьпявачак. А тых, хто працяглы час пасьлядоўна і пасьпяхова змагаецца з стэрэатыпам, што рок-музыка — справа мужчынская, зусім вобмаль. Якраз з такіх — госьця сёньняшняй праграмы «Белы сьпіс Свабоды». Яна пачала музычную кар’еру, ужо зрабіўшы сабе імя на тэатральнай сцэне, і цягам гэтых сямі гадоў дасягнула посьпеху і ў музыцы. Яе гурт спачатку досыць гучна заявіў пра сябе ў Расеі. Каманда зь Менску была частым госьцем тамтэйшых буйных «піўных» фэстаў, песьні менчукоў трапілі ў шчыльную ратацыю рок-радыёстанцый, музыкі здабылі прыхільнасьць такіх аўтарытэтных асобаў, як Юры Шаўчук, Арцемій Троіцкі, Алег Гаркуша. А ўрэшце менскія музыкі пасябравалі з гуртам «Барто», вядомым праз сваю непрымірэнчую грамадзянскую пазыцыю.

Вітаю ў студыі Насту Шпакоўскую, вакалістку гурту «Naka».

— Наста, вы, як і ваша калега Маша Любічава з «Барто», не хаваеце сваёй пазыцыі і пэрыядычна публічна выказваецеся наконт падзеяў у краіне. Пасьля Плошчы 2006 году вы сталі на абарону гітарыста вашага гурту, затрыманага ў тую ноч. Потым правялі акцыю ў абарону касьцёла Сьвятога Язэпа. Адчуваеце ў сябе сілы нешта зьмяніць?


— Сытуацыя выглядае на «донкіхотаўскую», бо гэта барацьба зь ветракамі. Нешта зьмяніць, напэўна, ня здолею, я проста не магу прымусіць сябе маўчаць.

— Той жа групе «Барто» прад’яўлялі ўжо абвінавачаньне ў экстрэмізьме за занадта жорсткія тэксты. Не баіцеся, што такое можа здарыцца і з вамі?

— Гурт «Naka» ніколі ня быў палітычным. Да гэтага моманту не было напісана ніводнай вострасацыяльнай песьні, тым больш зь нецэнзурнымі выразамі, якая б заклікала людзей да гвалту ці да радыкальных дзеяньняў. Мы займаемся музыкай ад душы, на Плошчу ня клічам. Але гэта ня значыць, што людзі, якія граюць у гурце, пазбаўленыя грамадзянскай пазыцыі. Мы жывыя людзі і адэкватна бачым тое, што адбываецца наўкол.

— На падзеі 19 сьнежня вы адгукнуліся песьняй «Всех забрали». Пэўна, з гэтай прычыны ваш гурт і ўнесьлі ў «чорны сьпіс». Чуў, што гэты факт вас нават парадаваў?

— Узрадаваў ці засмуціў — ня тыя словы, якія сюды пасуюць. У мяне ёсьць складанасьці з нагоды ўсёй гэтай сытуацыі на асноўным месцы працы — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры. Былі праведзеныя адпаведныя размовы са мной, так што мне складана гэта неяк адэкватна камэнтаваць, бо сытуацыя ня вартая таго. Мы выдалі міні-альбом зь песьнямі «Всех забрали» і «Собирайтесь».
Аднак, міла — Усьпенскі з Чабурашкам, Кевін Спэйсі і гурт «Naka» ў адным сьпісе.
Акром як па назьве, яны аніяк не прывязаныя да тых падзей. Хоць я ня буду адмаўляць, што пэўны ўнутраны пасыл у іх ёсьць. Але не хачу я дадзеную сытуацыю камэнтаваць не таму, што баюся, а таму, што ня трэба яе паглыбляць, бо яна шызафрэнічная і недарэчная. У гэтым трагіфарсе не хачу браць удзел, хачу займацца творчасьцю, пісаць песьні. Непрыемна, што мы сутыкнуліся з тым, што ня можам цяпер зладзіць сольны канцэрт. Непрыемна, што тыя людзі, якія запрашаюць нас на зборны канцэрт, ня могуць напісаць назву нашага гурту на афішы. Аднак, міла — Усьпенскі з Чабурашкам, Кевін Спэйсі і гурт «Naka» ў адным сьпісе.

— Так сталася, што ў Беларусі «Naka» гучна пра сябе заявіла паранаўнальна нядаўна. У 2009-м музыкі запісалі беларускамоўны гіт «Бяжы», і ў тым самым годзе Наста атрымала статус «Рок-князёўны». Наста, ці будзе працяг беларускамоўнай творчасьці?

— Я не люблю паразытаваць на нечым. У мяне няма такой зададзенасьці — пісаць песьні для беларускамоўнай аўдыторыі або пісаць па-расейску, каб паехаць у Маскву. Так склалася, што мы запісалі некалькі песень на беларускай мове. Гэта ні з чым канкрэтна не зьвязана. Мне хацелася напісаць на мове, мне радасна, што ўсё ўдалося, яны мне вельмі блізкія і яны пра тое, што адбываецца ўнутры мяне і ў музыкантаў гурту «Naka».

— Па традыцыі прапаную вам выканаць адну зь песень ужывую ў студыі «Свабоды».

— Гэта будзе наша новая беларускамоўная песьня. Акром прэм’еры самога твора будзе яшчэ і прэм’ера нашага новага музыканта — гітарыста Паўла Трыпуця, чалавека, які зусім нядаўна зьявіўся ў гурце пасьля паўгадавога пошуку. Таму сёньня падвойная прэм’ера. Песьня завецца «У баі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG