Фэдэральная пракуратура кажа, што гэта адбылося ў выніку «тэхнічнай памылкі».
ЗША паведамілі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 8 студзеня, што забойства іранскага камандзіра Касэма Сулеймані на мінулым тыдні было актам самаабароны.
Людзі не пацярпелі. Мяркуецца, што ў квартале амбасадаў разарваліся дзьве ракеты тыпу «кацюша».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам да амэрыканцаў у сувязі з іранскімі атакамі на амэрыканскія вайсковыя базы ў Іраку.
Чалавечых ахвяраў атакі, паводле папярэдніх зьвестак, няма. Трамп піша, «усё нармальна», ідзе ацэнка ўчыненай шкоды.
Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта, адказваючы на пытаньні журналістаў у Вашынгтоне ў аўторак, пацьвердзіў, што ЗША не стануць парушаць правілы вядзеньня вайны і наносіць удары па культурных аб’ектах.
Некалькі праваабарончых арганізацый таксама паведамілі, што дзясяткі грамадзянаў Ірану і амэрыканцаў іранскага паходжаньня на працягу апошніх дзён былі затрыманыя на мяжы.
Пра гэта паведаміў дзяржаўны іранскі тэлеканал.
Парлямэнт Ірану ўхваліў законапраект, які вызначае амэрыканскае Міністэрства абароны і ўсе зьвязаныя зь ім арганізацыі тэрарыстычнымі.
У жалобнай цырымоніі бяруць удзел тысячы мясцовых жыхароў.
«Ніякага рашэньня пра вывад не прынята», — цытуе яго Бі-бі-сі.
«Калі Сэнат выкліча мяне для дачы паказаньняў, я гатовы іх даць».
67-гадоваму галівудзкаму прадусару Гарві Вайнтштэйну пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
ўтавытворца Daimler AG абвясьціў, што адклікае з амэрыканскага рынку 744 тысячы аўтамабіляў Mercedes-Benz мадэляў ад 2001 па 2011 год.
«Сакратар Пампэо пацьвердзіў моцную прыхільнасьць ЗША да сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі».
Іран адпомсьціць ЗША за забойства генэрала Касэма Сулеймані ў аэрапорце Багдаду. Пра гэта заявіў вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі.
Сулеймані лічыўся адным з самых уплывовых людзей Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі і вайсковых структураў Ірану. Разам з Сулеймані быў забіты намесьнік камандзіра Сілаў народнай мабілізацыі — узброенай групоўкі, што падтрымліваецца Іранам.
Амбасада ЗША ў Багдадзе абвясьціла аб прыпыненьні працы з прычыны акцый пратэсту, якія праходзілі каля будынка дыпляматычнай місіі з 31 сьнежня.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо ў сераду адклаў паездку ва Ўкраіну, Беларусь, Казахстан, Узбэкістан і на Кіпр, каб засяродзіцца на сытуацыі ў Іраку, дзе дэманстранты напалі на амбасаду ЗША.
Некалькі тысяч чалавек пратэставалі сёньня ля будынка амбасады ЗША ў Багдадзе з прычыны амэрыканскіх авіяўдараў па шыіцкім апалчэньні. Пэрсанал пасольства эвакуаваны, адзначае Reuters.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо ў першыя дні новага году наведае некалькі краінаў Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі. Пасьля візыту ў Кіеў 3 студзеня, дзе ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, 4 студзеня ён прыляціць у Менск.
Амэрыканскае войска ўвяло забарона на выкарыстаньне сацыяльнай сеткі TikTok, якая належыць кітайскай кампаніі.
Прадстаўнікі Facebook паведамілі 30 сьнежня, што прыбралі з сацыяльнай сеткі шэраг рэклямных абвестак, у якіх была непраўдзівая інфармацыя пра лекі супраць ВІЧ-інфэкцыі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо 4 студзеня сустрэнецца ў Менску з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем.
Зь якой назвай дзясятыя гады ХХІ стагодзьдзя ўвойдуць у гісторыю? Якія тры падзеі дзясятых былі самымі важнымі для Беларусі і сьвету? Якія трэнды працягнуцца, а якія — зламаюцца ў 20-я гады?
Міністэрства абароны Ўкраіны заключыла кантракты на пастаўку другой партыі амэрыканскіх супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin, паведаміў намесьнік міністра абароны Анатоль Пятрэнка.
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ каб разагнаць антыўрадавае шэсьце, у якім пратэстоўцы ішлі праз упрыгожаныя да Калядаў гандлёвыя цэнтры.
Амэрыканскі актор Кевін Спэйсі апублікаваў відэазварот ад імя галоўнага героя сэрыялу «Картачны домік» Фрэнка Андэрвуда.
На мінулым тыдні пад ціскам новых амэрыканскіх санкцый супраць Расеі, швайцарская кампанія Allseas адмовілася ад далейшага ўдзелу ў пракладцы газаправоду.
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) не разглядае вэрсію датычнасьці былога кіраўніка Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі Грыгорыя Родчанкава да маніпуляцый з пробамі.
Амэрыканскі касьмічны карабель Starliner вярнуўся на Зямлю. Ён прызямліўся ў штаце Нью-Мэксыка.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква рыхтуе адказ на ўведзеныя напярэдадні санкцыі ЗША супраць праекту «Паўночны паток — 2».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, адзін з пунктаў якога прадугледжвае стварэньне Касьмічных войскаў краіны. Гэта першы новы род войскаў у арміі Злучаных Штатаў з 1947 году, калі былі створаныя Ваенна-паветраныя сілы, нагадвае CNN.
Паводле падлікаў Facebook, на арганізацыю і прасоўваньне кампаніі выдаткавалі каля 9 мільёнаў даляраў.
Ключавы падраднік заявіў, што прыпыняе кладку трубаў.
Прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі, Украіны і Расеі на перамовах пад Менскам дасягнулі канчатковай дамоўленасьці адносна транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны для эўрапейскіх спажыўцоў і ўрэгуляваньня ўзаемных прэтэнзій.
У ЗША мужчыну, які спаліў сьцяг ЛГБТ, што лунаў каля царквы ў цэнтральнай частцы штату Аёва, прысудзілі 16 гадоў турэмнага зьняволеньня, паведамляе Associated Press.
Цяпер, калі Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ухваліла рашэньне аб адхіленьні прэзыдэнта Дональда Трампа ад улады, абвінавачаньні павінен разгледзець Сэнат падчас слуханьняў, якія нагадваюць судовае пасяджэньне.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 18 сьнежня, калі ў Менску ўжо раніца наступнага дня, прагаласавала за імпічмэнт 45-га прэзыдэнта краіны Дональда Трампа.
Сэнат ЗША ўхваліў праект абароннага бюджэту ЗША на 2020 год. У дакумэнт уключаны санкцыі супраць будаўнікоў двух расейскіх газаправодаў, вайсковая дапамога Ўкраіне і 12-тыднёвыя платныя адпачынкі пры нараджэньні дзіцяці для фэдэральных служачых.
Сэнат ЗША разгледзіць законапраект аб санкцыях супраць Расеі на паседжаньні ў пытаньнях бізнэсу 18 сьнежня. Новыя абмежаваньні плянуецца ўвесьці праз умяшаньне Масквы ў дэмакратычныя працэсы за мяжой, а таксама за агрэсію супраць Украіны.
Белы дом і Офіс Гандлёвага прадстаўніка ЗША распаўсюдзілі інфармацыю пра дэталі першай фазы дамоўленасьці з Кітаем аб двухбаковым гандлі. Паводле заявы Белага дома, прагрэс дасягнуты па некалькіх «крытычна важных кірунках».
Дакумэнт быў ухвалены аднагалосна. Раней яго блякавалі на просьбу Белага Дому.
Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэласі заявіла ў чацьвер, што палата на наступным тыдні правядзе галасаваньне па пытаньні аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа.
Камітэт міжнародных адносінаў Сэнату ЗША прапанаваў разгледзець пытаньне аб прызнаньні Расеі «спонсарам тэрарызму».
Прэзыдэнт ЗША абвінавачваецца ў злоўжываньні ўладай і перашкодзе працы Кангрэсу.
Эўразьвяз створыць санкцыйны мэханізм у сфэры правоў чалавека, аналягічны «акту Магніцкага» ў ЗША.
8 сьнежня амэрыканскія беларусы правялі пікет пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі.
Ядзернае раззбраеньне Паўночнай Карэі больш ня ёсьць прадметам перамоваў з ЗША, заявіў пасол КНДР у ААН Кім Сонг. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Амаль палова апытаных амэрыканскіх вайскоўцаў і чальцоў іх сем’яў — 46 адсоткаў — сказалі, што разглядаюць Расею ў якасьці саюзьніка. Пра гэта сьведчыць новае сацыялягічнае апытаньне, вынікі якога прыводзіць «Голас Амэрыкі».
Загрузіць яшчэ