Міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар заявіў, што краіна 12 чэрвеня прыняла першыя кампанэнты расейскай ракетнай сыстэмы С-400.
У нядзелю Іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША правядзе па ўсёй краіне рэйды супраць нелегальных імігрантаў. Аблавы пройдуць, як мінімум, у 10 буйных гарадах, сярод якіх Маямі, Лос-Анжэлес, Балтымар і Чыкага.
Апэляцыйны суд у Нью-Ёрку забараніў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу абмяжоўваць карыстальнікам доступ да сваёй асабістай старонкі ў Твітэры.
У Берасьці адбылося чарговае пасяджэньне сумеснай калегіі КДБ Беларусі і Службы зьнешняй разьведкі Расеі.
У сталіцу Беларусі з афіцыйным візытам прыехаў намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джордж Кент, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу амбасады ЗША.
«Па меры распаўсюджваньня прэтэнзій, датычных правоў чалавека, некаторыя прэтэнзіі сталі ўступаць у супярэчнасьць зь іншымі, спараджаючы пытаньні і спрэчкі пра тое, якія правы варта паважаць».
Зяленскі прапануе звыклае месца, месца, якое ва ўкраінцаў асацыюецца зь мірнымі перамовамі. Гэтае шматмэтавае пасланьне можа і паўплываць на настрой выбаршчыкаў, трохі падняць рэйтынг «Слугі народу» на выбарах праз два тыдні.
Па меншай меры 22 чалавекі атрымалі раненьні пры выбуху газу ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Плантэйшн ў амэрыканскім штаце Фларыда, паведамляе агенцтва АР са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Чаму Трамп пайшоў на сустрэчу з Пуціным, нягледзячы на тое, што ўкраінскія маракі застаюцца ў палоне ў Расеі? Навошта прэзыдэнт ЗША «троліў» амэрыканскі друк у прысутнасьці расейскага лідэра? Якія вынікі перамоваў па іранскім і ўкраінскім пытаньнях?
ЗША і NATO не зьбіраюцца разгортваць у Эўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базаваньня, заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка Пэнтагону Марк Эспэр.
У сераду ўвечары, больш чым за год да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года ў Маямі прайшлі першыя тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.
Сэйм Латвіі большасьцю галасоў прыняў у трэцім, канчатковым чытаньні законапраект, які ўзмацняе жорсткасьць забароны на выкарыстаньне савецкай і нацысцкай сымболікі.
Яму абяцаюць «перакрыць доступ да мільярдаў даляраў, якія знаходзяцца на рахунках вышэйшага кіраўніка і ягоных набліжаных».
22 чэрвеня ў Нью-Брансуіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША, адбылося ўручэньне мэдалёў да стагодзьдзя БНР.
Расея будзе гатова разьвіваць адносіны з ЗША, як толькі яны «дасьпеюць» для дыялёгу. Пра гэта заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю тэлеканалу НТВ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што масавыя затрыманьні і дэпартацыя нелегальных імігрантаў, пачатак якіх быў заплянаваны на 23 чэрвеня, адкладаюцца на два тыдні.
Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў у суботу, што нелегальныя імігранты, якія будуць затрыманыя падчас рэйдаў, павінны будуць вярнуцца на радзіму.
Камітэт у справах узброеных сіл верхняй палаты Кангрэсу ЗША даручыў Пэнтагону знайсьці месца будаўніцтва аднаго або некалькіх новых стратэгічных партоў ў Арктыцы.
Улады Ірана ў пятніцу паведамілі, што атрымалі пасланьне ад прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з папярэджаньнем аб надыходзячым нападзе.
Дзярждэпартамэнт ЗША цяпер патрабуе, каб заяўнікі на атрыманьне візаў ЗША давалі спасылкі на свае профілі ў двух дзясятках сацыяльных сетак, у тым ліку Facebook і Twitter.
Сэнатары цікавяцца, што там зь бясьпекай асабістых зьвестак — раней самаго Цукербэрга выклікалі на слуханьні, таксама зьвязаныя з тэмай бясьпекі дадзеных карыстальнікаў.
Прычынай адмовы чыноўніка ад працягу працэдуры прызначэньня на пасаду кіраўніка Пэнтагону Трамп назваў жаданьне Шэнагана «ўдзяліць больш увагі сям'і».
Прэзыдэнт ЗША Трамп пагражае выслаць з краіны мільёны людзей, якія, па яго сьцьвярджэньнях, знаходзяцца ў ёй незаконна.
Анкара чакае, што пастаўкі ракетнага комплексу С-400 з Расеі ў Турэччыну пачнуцца ў першай палове ліпеня, заявіў 16 чэрвеня прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган ў эфіры CNN Turk.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў «здрадаю» і «хлусьнёй» матэрыял газэты The New York Times, у якім гаворыцца, што ЗША ўзмацнілі напады на кампутарныя сыстэмы, адказныя за энэргазабесьпячэньне Расеі.
У сьпісе Аляксандар Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Галаванаў, Віктар Шэйман, Дзьмітры Паўлічэнка, Сьцяпан Сухарэнка, Аляксандар Зімоўскі, Уладзімір Навумаў і Натальля Пяткевіч.
Міністар унутраных спраў Вялікабрытаніі Саджыд Джавід паведаміў пра рашэньне адправіць заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа ў ЗША. Як перадае ВВС, канчатковае рашэньне аб экстрадыцыі Асанжа прымуць 14 чэрвеня ў брытанскім судзе.
ЗША разглядаюць магчымасьць адпраўкі ў Польшчу яшчэ дзьве тысячы вайскоўцаў, — сказаў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп падчас сустрэчы з Анджэем Дудай. Сустрэча з польскім прэзыдэнтам адбылася ў Белым доме.
«Я б сказаў яму, што гэтага не адбылося б пры маім праўленьні, гэта дакладна. Я не даў бы гэтаму здарыцца».
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA аб’явіла аб намеры дазволіць платныя палёты прыватных асоб на Міжнародную касьмічную станцыю.
Чаму аксамітныя рэвалюцыі 1989 году былі такімі хуткімі і пасьпяховымі? Ці наступіў канец гісторыі? Ці разьвіваецца сьвет да лепшага?
Прэзыдэнт Трамп адзначыў, што прагрэс на перамовах ёсьць, але «гэтага далёка недастаткова».
Паводле Politico, «абмеркаваньне такой сакрэтнай тэмы ў судзе нясе рызыку агаліць яшчэ больш таямніц ЦРУ».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць абгрунтаваным выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без заключэньня пагадненьня.
Дзярждэпартамэнт ЗША прыняў новыя правілы. Большасьці людзей, якія падаюць заяўку на амэрыканскую візу, давядзецца паказаць візавым афіцэрам свае сацыяльныя сеткі.
Якія вынікі інтэграцыйнага крызісу ў беларуска-расейскіх адносінах? Да чаго Масква можа прымусіць Менск? Ці павялічваецца залежнасьць Беларусі ад Расеі?
У міністэрстве абароны ЗША выказалі асьцярогі з нагоды магчымага правядзеньня Расіяй выпрабаваньняў ядзернай зброі. Пра тое, што Масква можа праводзіць выпрабаваньні малой магутнасьці, заявіў кіраўнік разьведвальнага ўпраўленьня Пэнтагона Робэрт Эшлі.
Спэцпрокурор ЗША Робэрт Мюлер, які два гады вёў расьсьледаваньне сувязяў кампаніі і штаба Дональда Трампа з Расеяй 29 траўня афіцыйна абвясьціў, што яго расьсьледаваньне закрытае і ён сыходзіць у адстаўку.
Зяць і дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнэр ў аўторак адправіўся зь візытам у Марока ў рамках трохдзённага турнэ, мэта якога — дамагчыся падтрымкі распрацаванага адміністрацыяй мірнага пляна па Блізкім Усходзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп стаў першым замежным лідэрам, прынятым у Токіё новым імпэратарам Японіі Нарухіта. Урачыстая сустрэча адбылася ў імпэратарскім палацы, Трампа суправаджала яго жонка Мэлані.
Былы прадусар Галівуду Гарві Вайнштэйн заключыў зьдзелку з жанчынамі, якія абвінавачваюць яго ў дамаганьнях, паведамілі амэрыканскія СМІ.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо кажа, што той па-ранейшаму пагражае Злучаным Штатам і зьяўляецца прыхільнікам джыхаду.
Доля амэрыканцаў, якія станоўча ставяцца да сацыялізму, павялічылася на 17 адсоткаў з часоў Другой сусьветнай вайны і складае 43 працэнты сярод дарослага насельніцтва.
Амбасадар ЗША ў Кітаі Тэры Брэнстэд плянуе наведаць Тыбэт на гэтым тыдні, паведаміў прадстаўнік амбасады. Гэта першы візыт амэрыканскага амбасадара ў рэгіён з 2015 года, і ён пройдзе на фоне эскаляцыі напружанасьці ў гандлёвых адносінах паміж Вашынгтонам і Пэкінам.
Мэнінг заявіла, што ня будзе супрацоўнічаць «з гэтым ці любым іншым вялікім журы», і што турма ня зьменіць ейнага рашэньня.
Улады амэрыканскага гораду Сан-Францыска прагаласавалі за тое, каб забараніць грамадзкім установам набываць і выкарыстоўваць тэхналёгіі распазнаньня асобы па твары.
Гэты закон — сапраўдная катастрофа, якая можа стаць пачаткам хвалі заканадаўчага прыцясьненьня жанчын ва ўсім сьвеце.
Губэрнатарка штату Алабама Кей Айві падпісала заканадаўчы акт, які прадугледжвае амаль поўную забарону абортаў у гэтым штаце ЗША, паведаміў тэлеканал CNN.
Сэнат прыняў законапраект. Ці губэрнатарка падпіша такі закон, невядома.
Пра якія краіны і якія ўзбраеньні гаворка, Ермакоў не ўдакладняе — толькі заявіў, што гэта «некаторыя залежныя ад Вашынгтону», але «цывілізаваныя эўрапейскія краіны».
Загрузіць яшчэ