Канцлерка Нямеччыны ўсклала віну на Расею за невыкананьне пагадненьня, але заклікала працягваць дыялёг з Расеяй.
Ці ёсьць на ўкраінскіх выбарах галоўная тэма кампаніі? Як асноўныя кандыдаты прапануюць скончыць вайну?
«Пераважная большасьць заяўнікаў атрымала станоўчы адказ», — дадае амбасада ЗША.
Людзей гвалтам і пагрозамі вымушалі рабіць выплаты па пазыках грошай пад значныя адсоткі, якія пракуроры называюць рабаўніцкімі. Абвінавачаным пагражае да 20 гадоў турмы і штрафы да 250 тысячаў даляраў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не пагадзіўся са сфармуляванай кіраўнікамі амэрыканскіх выведвальных службаў ацэнкай пагрозы з боку Паўночнай Карэі і выказаў значна больш аптымістычны прагноз.
«Washington Post» i ABC News апублікавалі сацыялягічнае апытаньне наконт шанцаў Дональда Трампа выйграць прэзыдэнцкія выбары ў 2020 годзе.
Расейскія спэцслужбы забаранілі беларускай мадэлі Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насьця Рыбка, публічна расказваць пра мільярдэра Алега Дзерыпаску. Пра гэта сама Вашукевіч расказала ў інтэрвію CNN.
«5000 вайскоўцаў — у Калюмбію», — гэты запіс у нататніку дарадцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана апынуўся ў аб’ектыве фотакамэраў рэпартэраў і выклікаў бурную рэакцыю ў амэрыканскай прэсе.
Пад санкцыі трапіў дзяржаўны нафтавы манапаліст Petroleos de Venezuela (PdVSA). Санкцыі будуць каштаваць Мадура 11 млрд даляраў за год, заблякавалі актывы на 7 млрд.
Зьяўляюцца ўсё новыя сьведчаньні пастаянных спробаў і Масквы, і Вашынгтону паўплываць на разьвіцьцё падзей у Вэнэсуэле — якую абодва бакі разглядаюць, відавочна, як чарговае поле сутыкненьня сваіх інтарэсаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп кажа, што рэспубліканцы і дэмакраты ў Кангрэсе, верагодна, могуць не прыйсьці да пагадненьня па пытаньні будаўніцтва сьцяны на мэксыканскай мяжы.
Кіраўніцтва Кангрэсу ЗША і амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп дамовіліся пра часовы дакумэнт, які дазволіць прафінансаваць дзяржаўныя выдаткі на тры тыдні.
Сёньня, 25 студзеня, першая група мігрантаў, якія папрасілі палітычнага прытулку пасьля перасячэньня мэксыканска-амэрыканскай мяжы, будзе вернутая ўладамі ЗША ў Мэксыку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ужо абвясьціў, што прызнае лідэра апазыцыі, сьпікера парлямэнту Хуана Гуайдо кіраўніком Вэнэсуэлы.
Радыё Свабода паспрабавала высьветліць, ці існуе пагроза беларускім грамадзянам, якія цяпер знаходзяцца ў Вэнэсуэле.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ужо абвясьціў, што прызнае Гуайдо кіраўніком Вэнэсуэлы.
Як мінімум чатыры чалавекі сталі ахвярамі сутыкненьняў падчас пратэстаў супраць новага тэрміну прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура, якія прайшлі ў ноч на сераду ў сталіцы і рэгіёнах краіны.
6-10 лютага ў сталіцы Беларусі пройдзе Менскі міжнародны кніжны кірмаш. Яго ганаровым госьцем павінны былі стаць Злучанымі Штаты Амэрыкі, але праз «шатдаўн» амбасада ЗША адмовіліся ад гэтага.
У Нью-Ёрку расьце колькасьць рэстаранаў, гатовых бясплатна карміць фэдэральных служачых, якія засталіся без зарплаты.
Па дадзеных Цэнтра стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, ён знаходзіцца на базе Сіноры, якая, магчыма, «не зьяўляецца прадметам перамоваў аб дэнуклеарызацыі».
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода аднаўляе працу для аўдыторыі ў Баўгарыі: адкрыўся новы сайт мэдыякарпарацыі на баўгарскай мове.
На думку прэзыдэнта, дэмакратам варта пагадзіцца на пабудову сьцяны ў абмен на абарону некаторых нелегальных імігрантаў ад дэпартацыі.
Турэцкае выданьне Bosphorus Naval News апублікавала ў сацсетках кадры праходу эсьмінца ЗША Donald Cook праз Басфорскую пратоку ў Чорнае мора.
Дэмакраты ў ЗША адхілілі выказаныя напярэдадні ўвечары прапановы прэзыдэнта Дональда Трампа ў пытаньні аб аднаўленьні фінансаваньня фэдэральнага ўраду. Яны паабяцалі заблякаваць іх прыняцьце ў Сэнаце і ў Палаце прадстаўнікоў.
Калі амэрыканскі пасол вернецца ў Менск? Што могуць зрабіць ЗША для абароны незалежнасьці Беларусі? Ці адкрыла расейская прапаганда «беларускі фронт»? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, дырэктар рускай службы Свабоды Андрэй Шары і вядучая Ганна Соўсь.
Напярэдадні сустрэчы Трамп прадставіў абноўленую стратэгію ў сфэры касьмічнай проціракетнай абароны. КНДР у гэтым дакуменце фігуруе ў якасьці «пастаяннай і выключнай пагрозы» бясьпекі.
Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША маюць намер расьсьледаваць паведамленьні аб тым, што прэзыдэнт Дональд Трамп нібыта патрабаваў ад свайго былога юрыста Майкла Коэна даць на слуханьнях у Кангрэсе ілжывыя паказаньні наконт плянаў будаўніцтва Trump Tower у Маскве.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 17 студзеня апублікаваў у Пэнтагоне аналітычны даклад аб нацыянальнай супрацьракетнай абароне (Missile Defence Review). Ён уключае новую стратэгію ЗША ў космасе, якая названая абарончай і прадугледжвае пашырэньне супрацьракетнага арсэналу.
Як хутка могуць аднавіцца паўнавартасныя адносіны паміж Беларусьсю і ЗША? Як ЗША могуць абараніць незалежнасьць Беларусі? Якой рэакцыі Масквы варта чакаць на нармалізацыю беларуска-амэрыканскіх адносінаў?
Амэрыканскія ўлады арыштавалі жыхара штата Джорджыя, якога абвінавачваюць у плянаванні штурму Белага дому з выкарыстаньнем супрацьтанкавай ракеты.
Лідэры рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў вывелі кангрэсмэна Стыва Кінга са складаў камітэтаў па сельскай гаспадарцы, малым бізнэсе і юрыдычнага камітэта ў сувязі зь яго выказваньнямі, якія маюць расавы падтэкст.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп з асабістых сродкаў аплаціў гамбургеры, піцу і бульбу-фры з рэстаранаў хуткага харчаваньня для членаў каманды Клэмсанскага ўнівэрсытэта ў амэрыканскім футболе, якіх ён прыняў у панядзелак увечары ў Белым доме.
Калі амэрыканскі пасол вернецца ў Менск? Ці гатовыя ЗША скасаваць санкцыі адносна Беларусі? Што можа зрабіць Захад, каб абараніць незалежнасьць Беларусі? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту (ЗША) Грыгоры Ёфэ
У архівах адміністрацыі ЗША адсутнічаюць падрабязныя запісы пра сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі — Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта са спасылкай на амэрыканскіх службовых асоб сьцьвярджае газэта The Washington Post.
Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску. Што адбываецца?
ЗША пачалі выводзіць вайсковую тэхніку з Сырыі, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на ананімныя крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей праз тэлефон паведаміў 10 студзеня прадстаўнікам Дзяржаўнага дэпартамэнту Злучаных Штатаў аб зьняцьці абмежаваньня на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.
У МЗС Свабодзе пацьвердзілі факт такіх перамоваў.
Галоўная тэма апошняга тыдня ў ЗША — канфлікт паміж Кангрэсам і прэзыдэнтам Трампам праз сьцяну на мяжы з Мэксыкай. Трамп заявіў, што мае намер выканаць перадвыбарчае абяцаньне і пабудаваць сьцяну. Кангрэс ж наадрэз адмовіўся даваць на гэта грошы, а гэта запытаныя прэзыдэнтам $5,6 млрд.
Былы міністр жыллёвага будаўніцтва і гарадзкога разьвіцьця ў адміністрацыі Барака Абамы, дэмакрат Хульян Кастра заявіў, што ў выпадку абраньня ён будзе займацца пытаньнямі зьмены клімату і дамагацца ўсеагульнага доступу амэрыканцаў да аховы здароўя.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер зьвярнуцца да нацыі 8 студзеня з прамовай на тэму «гуманітарнага крызысу і крызысу нацыянальнай бясьпекі» на мяжы ЗША з Мэксыкай.
Суд у ЗША ў панядзелак прадʼявіў афіцыйныя абвінавачваньні актору Кэвіну Спэйсі па справе аб дамаганьнях да 18-гадовага падлетка. Па словах адвакатаў артыста, сваю віну ён не прызнае.
У ЗША пачаўся чарговы працоўны тыдзень, аднак сотні тысяч фэдэральных служачых па-ранейшаму вымушаныя заставацца дома з прычыны частковага прыпыненьня працы ўрада — «шатдаўна». Яшчэ сотні тысяч выйдуць на працу, але не атрымаюць зарплату.
Фільм «Багемная рапсодыя» паднёс галоўны сюрпрыз на цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус». Ён атрымаў два прызы — за найлепшую кінакарціну і найлепшую мужчынскую драматычную ролю (актор Рамі Малек, які сыграў вакаліста гурту Queen Фрэдзі Мэрк’юры)
Злучаныя Штаты Амэрыкі адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель сваіх вайскова-марскіх сілаў для падтрыманьня бясьпекі ў рэгіёне, паведаміў 6-ы флёт ЗША. На яго борце знаходзіцца частка сіл марской пяхоты, гаворыцца ў паведамленьні.
Кіраўнік апарату Міністэрства абароны ЗША контр-адмірал Кэвін Суіні падаў у адстаўку, паведамілі ў Пэнтагоне.
На высьпе Сайпан Паўночных Марыянскіх выспаў у Ціхім акіяне на запыт ФБР арыштавалі расейца Дзьмітрыя Макаранку. Як паведамляе The Guam Daily Post, суд прыняў станоўчае рашэньне аб выдачы Макаранкі ЗША.
Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША ініцыявалі працэдуру, якая можа перашкодзіць адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа зьняць санкцыі з кампаніі Алега Дзерыпаскі En + і падкантрольных ёй Rusal і «Евросибэнерго».
У Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША новы сьпікер — дэмакратка Нэнсі Пэлосі. На гэтай пасадзе яна ўжо другі раз. Сьпікер Кангрэсу лічыцца трэцім па важнасьці чалавекам у Вашынгтоне — пасьля прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта.
Загрузіць яшчэ