Некалькі тысяч чалавек пратэставалі сёньня ля будынка амбасады ЗША ў Багдадзе з прычыны амэрыканскіх авіяўдараў па шыіцкім апалчэньні. Пэрсанал пасольства эвакуаваны, адзначае Reuters.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо ў першыя дні новага году наведае некалькі краінаў Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі. Пасьля візыту ў Кіеў 3 студзеня, дзе ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, 4 студзеня ён прыляціць у Менск.
Амэрыканскае войска ўвяло забарона на выкарыстаньне сацыяльнай сеткі TikTok, якая належыць кітайскай кампаніі.
Прадстаўнікі Facebook паведамілі 30 сьнежня, што прыбралі з сацыяльнай сеткі шэраг рэклямных абвестак, у якіх была непраўдзівая інфармацыя пра лекі супраць ВІЧ-інфэкцыі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо 4 студзеня сустрэнецца ў Менску з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем.
Зь якой назвай дзясятыя гады ХХІ стагодзьдзя ўвойдуць у гісторыю? Якія тры падзеі дзясятых былі самымі важнымі для Беларусі і сьвету? Якія трэнды працягнуцца, а якія — зламаюцца ў 20-я гады?
Міністэрства абароны Ўкраіны заключыла кантракты на пастаўку другой партыі амэрыканскіх супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin, паведаміў намесьнік міністра абароны Анатоль Пятрэнка.
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ каб разагнаць антыўрадавае шэсьце, у якім пратэстоўцы ішлі праз упрыгожаныя да Калядаў гандлёвыя цэнтры.
Амэрыканскі актор Кевін Спэйсі апублікаваў відэазварот ад імя галоўнага героя сэрыялу «Картачны домік» Фрэнка Андэрвуда.
На мінулым тыдні пад ціскам новых амэрыканскіх санкцый супраць Расеі, швайцарская кампанія Allseas адмовілася ад далейшага ўдзелу ў пракладцы газаправоду.
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) не разглядае вэрсію датычнасьці былога кіраўніка Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі Грыгорыя Родчанкава да маніпуляцый з пробамі.
Амэрыканскі касьмічны карабель Starliner вярнуўся на Зямлю. Ён прызямліўся ў штаце Нью-Мэксыка.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква рыхтуе адказ на ўведзеныя напярэдадні санкцыі ЗША супраць праекту «Паўночны паток — 2».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, адзін з пунктаў якога прадугледжвае стварэньне Касьмічных войскаў краіны. Гэта першы новы род войскаў у арміі Злучаных Штатаў з 1947 году, калі былі створаныя Ваенна-паветраныя сілы, нагадвае CNN.
Паводле падлікаў Facebook, на арганізацыю і прасоўваньне кампаніі выдаткавалі каля 9 мільёнаў даляраў.
Ключавы падраднік заявіў, што прыпыняе кладку трубаў.
Прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі, Украіны і Расеі на перамовах пад Менскам дасягнулі канчатковай дамоўленасьці адносна транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны для эўрапейскіх спажыўцоў і ўрэгуляваньня ўзаемных прэтэнзій.
У ЗША мужчыну, які спаліў сьцяг ЛГБТ, што лунаў каля царквы ў цэнтральнай частцы штату Аёва, прысудзілі 16 гадоў турэмнага зьняволеньня, паведамляе Associated Press.
Цяпер, калі Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ухваліла рашэньне аб адхіленьні прэзыдэнта Дональда Трампа ад улады, абвінавачаньні павінен разгледзець Сэнат падчас слуханьняў, якія нагадваюць судовае пасяджэньне.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 18 сьнежня, калі ў Менску ўжо раніца наступнага дня, прагаласавала за імпічмэнт 45-га прэзыдэнта краіны Дональда Трампа.
Сэнат ЗША ўхваліў праект абароннага бюджэту ЗША на 2020 год. У дакумэнт уключаны санкцыі супраць будаўнікоў двух расейскіх газаправодаў, вайсковая дапамога Ўкраіне і 12-тыднёвыя платныя адпачынкі пры нараджэньні дзіцяці для фэдэральных служачых.
Сэнат ЗША разгледзіць законапраект аб санкцыях супраць Расеі на паседжаньні ў пытаньнях бізнэсу 18 сьнежня. Новыя абмежаваньні плянуецца ўвесьці праз умяшаньне Масквы ў дэмакратычныя працэсы за мяжой, а таксама за агрэсію супраць Украіны.
Белы дом і Офіс Гандлёвага прадстаўніка ЗША распаўсюдзілі інфармацыю пра дэталі першай фазы дамоўленасьці з Кітаем аб двухбаковым гандлі. Паводле заявы Белага дома, прагрэс дасягнуты па некалькіх «крытычна важных кірунках».
Дакумэнт быў ухвалены аднагалосна. Раней яго блякавалі на просьбу Белага Дому.
Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэласі заявіла ў чацьвер, што палата на наступным тыдні правядзе галасаваньне па пытаньні аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа.
Камітэт міжнародных адносінаў Сэнату ЗША прапанаваў разгледзець пытаньне аб прызнаньні Расеі «спонсарам тэрарызму».
Прэзыдэнт ЗША абвінавачваецца ў злоўжываньні ўладай і перашкодзе працы Кангрэсу.
Эўразьвяз створыць санкцыйны мэханізм у сфэры правоў чалавека, аналягічны «акту Магніцкага» ў ЗША.
8 сьнежня амэрыканскія беларусы правялі пікет пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі.
Ядзернае раззбраеньне Паўночнай Карэі больш ня ёсьць прадметам перамоваў з ЗША, заявіў пасол КНДР у ААН Кім Сонг. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Амаль палова апытаных амэрыканскіх вайскоўцаў і чальцоў іх сем’яў — 46 адсоткаў — сказалі, што разглядаюць Расею ў якасьці саюзьніка. Пра гэта сьведчыць новае сацыялягічнае апытаньне, вынікі якога прыводзіць «Голас Амэрыкі».
Сьцьвярджаецца, што хакеры пераводзілі грошы ў адзін з банкаў у Менску, але назва банку не раскрываецца.
Юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША выявіў у дзеяньнях прэзыдэнта Дональда Трампа падставы для імпічмэнту.
Падставай для рэзалюцыі паслужылі заявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб ягоным жаданьні запрасіць Уладзіміра Пуціна на саміт «Вялікай сямёркі» ў 2020 годзе, які пройдзе ў Злучаных Штатах.
Праз чатыры дні пасьля сустрэчы прадстаўніка Беларусі ў NATO з намесьнікам генэральнага сакратара альянсу.
Сьцьвярджаюць, што Трамп злоўжываў прэзыдэнцкімі паўнамоцтвамі, а таксама перашкаджаў расьсьледаваньню ягоных дзеяньняў у Кангрэсе.
Сэнатар ад штата Каліфорнія Камала Харыс у аўторак завершыць сваю прэзыдэнцкую перадвыбарчую кампанію, паведаміла крыніца ў яе перадвыбарным штабе.
ФБР зрабіла свае высновы на падставе дадзеных, якія зьбірае FaceApp, а таксама ўмоў іх выкарыстаньня.
Кітай увёў санкцыі супраць ЗША і шэрагу няўрадавых арганізацый са штаб-кватэрай у ЗША. У паведамленьні МЗС КНР гаворыцца, што гаворка ідзе пра рэакцыю на «безадказныя паводзіны» з боку Вашынгтона і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Кітая ў сувязі з падзеямі ў Ганконгу.
Былы кангрэсмэн і адмірал ВМС у адстаўцы Джо Сэстак адмовіўся ад спробаў стаць наступным прэзыдэнтам ЗША.
Цяпер улады ня зьвязваюць інцыдэнты паміж сабой.
На плякатах бачныя надпісы «Саюз з агрэсарам — вайна», «Зрабіць Беларусь зноў вольнай», «Спыніць расейскі імпэрыялізм» і іншыя.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго адміністрацыя аднавіла перамовы з Талібанам і што групоўка гатовая выконваць рэжым спыненьня агню.
Міністар замежных справаў Турэччыны назваў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона «спонсарам тэрарызму» і адпрэчыў крытыку турэцкага наступу ў Сырыі.
Цяпер унёсак Нямеччыны ў бюджэт NATO складае 14,8%, у той час як ЗША забясьпечваюць 22% выдаткаў або больш як $260 млн.
Кіраўнік МЗС Люксэмбурга прапанаваў Эўрапейскаму зьвязу прызнаць Палестыну, паведаміла выданьне Der Tagessoiegel.
Былы мэр Нью-Ёрку, адзін з самых багатых людзей у сьвеце Майкл Блумберг у нядзелю афіцыйна ўступіў у барацьбу за прэзыдэнцкую намінацыю ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Голас Амэрыкі.
У законапраект аб абаронным бюджэце ЗША на 2020 год будуць дададзены артыкулы пра санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2».
Расея некалькі гадоў вяла кампанію па дэзінфармацыі, каб перакласьці на Ўкраіну адказнасьць за ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 года. Па дадзеных крыніц газэты The New York Times, гэта тэма абмяркоўвалася на брыфінгу з удзелам сэнатараў і прадстаўнікоў выведкі ЗША.
Загрузіць яшчэ