48-гадовы амэрыканец Пол Ўілан, жыхар гораду Нові, штат Мічыган, затрыманы ў Маскве паводле падазрэньня ў шпіёнскай дзейнасьці, аказаўся вайскоўцам марской пяхоты ў адстаўцы, які прыехаў у Расею на вясельле.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся даць вайскоўцам каля чатырох месяцаў для вываду амэрыканскага кантынгенту з Сырыі. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі.
Злучаныя Штаты запатрабавалі забясьпечыць консульскі доступ да амэрыканскага грамадзяніна, затрыманага расейскімі ўладамі.
Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША плянуюць на працягу тыдня прадставіць плян, які скончыць частковае блякаваньне ўраду, паведамляюць амэрыканскія СМІ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў запаволіць працэс вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі. Пра гэта пасьля сустрэчы з кіраўніком Белага дому паведаміў сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм.
Набыло моц рашэньне ЗША аб выхадзе з Арганізацыі аб’яднаных нацый па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO).
Як напісаў Трамп ў твітэры, дэмакраты сваёй адмовай зрабіць больш жорсткім іміграцыйную палітыку і, у прыватнасьці, вылучыць сродкі на будаўніцтва памежнай сьцяны патураюць нелегальнай іміграцыі.
Расея ўжыве захады ў адказ у выпадку зьяўленьня ў Эўропе амэрыканскіх ракет, забароненых Дамовай аб ліквідацыі ракет сярэдняга і меншага дасягу. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрвію праграме «Масква. Крэмль. Пуцін»
Сэнат ЗША ня стаў разглядаць праект бюджэту 27 сьнежня, тым самым падоўжыўшы закрыцьцё фэдэральнага ўраду — «шатдаўн».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША не намераныя адыгрываць ролю сусьветнага «паліцыянта» і выступіў у абарону свайго рашэньня вывесьці войскі з Сырыі.
Візыт праходзіў неўзабаве пасьля абвяшчэньня аб вывадзе амэрыканскіх войскаў з Сырыі.
Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт возьме ўдзел у брыфінгах у пытаньнях геапалітычных канфліктаў перад зацьвярджэньнем яе на пасаду пастаяннай прадстаўніцы ЗША пры ААН.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што урад ЗША ня вернецца да паўнавартаснай працы, пакуль дэмакраты ў Кангрэсе не зацьвердзяць фінансаваньне сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Трамп адмовіўся падпісваць бюджэт краіны, ухвалены Кангрэсам, і запатрабаваў унесьці ў яго 5,7 млрд даляраў на праект будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Кангрэс па стане на канец сьнежня быў гатовы выдаць на гэтыя мэты толькі 2,5 млрд даляраў.
«Прэзыдэнт ад самага пачатку казаў, што ня хоча, каб мы заставаліся ў Сырыі вечна, — казаў Малвэні. — Цяпер вы бачыце канчатковы вынік двухгадовай працы».
З найважнейшых краінаў сьвету літоўцы маюць найлепшае меркаваньне пра Нямеччыну, найгоршае — пра Расею. Пра гэта сьведчыць найноўшае апытаньне Эўрабаромэтру.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што ён шкадуе з нагоды рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб вывадзе войскаў з Сырыі.
Упершыню за апошнія 40 год фэдэральны ўрад тройчы за год перапыняў працу.
ЗША дадаткова выдзяляць Украіне 10 мільёнаў даляраў для ўзмацненьня яе ваенна-марскога флёту.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэньне, якое працягвае адмову ЗША ад наданьня негуманітарнай і ня зьвязанай з гандлем дапамогі для Беларусі.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс падаў у адстаўку. З просьбы аб адстаўцы, якую ён накіраваў прэзыдэнту Дональду Трампу, вынікае, што прычынай гэтага рашэньня сталі рознагалосьсі адносна шэрагу пытаньняў.
Міністар абароны Джым Мэтыс, генэрал марской пяхоты ў адстаўцы, пакіне свой пост у канцы лютага. Пра гэта напісаў увечары 20 сьнежня ў Twitter прэзыдэнт Дональд Трамп.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не падпіша законапраект па бюджэце, прыняты Сэнатам, паведаміў у чацьвер журналістам сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам.
Оксфардзкі ўнівэрсытэт і аналітычная кампанія Graphika прадставілі досьлед актыўнасьці ў сацыяльных сетках ЗША расейскіх інтэрнэт-троляў з «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў».
Шэраг амэрыканскіх сэнатараў назвалі вывад вайскоўцаў з Сырыі пагрозай бясьпецы ЗША.
ЗША пачалі падрыхтоўку да вываду войскаў з Сырыі, паведамляе шэраг амэрыканскіх СМІ са спасылкай на крыніцы.
У Вашынгтоне, у фэдэральным судзе акругі Калюмбія, судзьдзя адклаў вынясеньне прысуду Майклу Фліну, былому дарадцу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Дзьве справаздачы, падрыхтаваныя для Сэнату ЗША, дакумэнтуюць далёкасяжную кампанію расейскіх агентаў з мэтай уплыву на меркаваньне амэрыканскіх гряамадзянаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэньне звольніць міністра ўнутраных спраў ЗША Раяна Зінкэ. Пра гэта Трамп абвясьціў у Твітэры.
Майкл Коэн, былы адвакат прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, асуджаны на тры гады турэмнага зьняволеньня.
Арыштаваная ў ЗША расіянка гатовая пацьвердзіць, што яна дзейнічала ў якасьці замежнага агента без рэгістрацыі ў міністэрстве юстыцыі ЗША.
Кангрэс ЗША разглядае каля дзесяці заканадаўчых ініцыятываў, накіраваных супраць энэргетычнага сэктару Расеі і яе экспартных магчымасьцяў, каб скараціць залежнасьць Эўропы ад расейскай нафты і газу.
У ЗША абвінавачаная ў незаконным лябіяваньні інтарэсаў Расеі Марыя Буціна заявіла, што зьбіраецца зьмяніць паказаньні, у якіх называла сябе невінаватай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў пляны папрасіць у Кангрэсу 750 мільярдаў даляраў на вайсковыя выдаткі налета, паведаміў у нядзелю амэрыканскі службовец, перадае Голас Амэрыкі.
Дональд Трамп таксама лічыць былога кіраўніка Дзярждэпартамэнта «неверагодна лянівым». Па словах кіраўніка Белага дома, у Тылерсана не было неабходных якасьцяў, каб ўзначальваць амэрыканскую дыпляматыю.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп будуе новы сусьветны парадак, які будзе падтрымлівацца амэрыканскім лідэрствам і дэмакратыяй.
Хто перамог на выбарах у Грузіі, як навучыцца на палітычнага кансультанта, якія «асаблівасьці нацыянальнага паляваньня» для паліттэхнолягаў, ці варта ўдзельнічаць у выбарах, у якіх немагчыма перамагчы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў надзею на «усёабдымны» судовы прысуд свайму былому юрысту Майклу Коэну.
Кіраўнік Пентагону назваў Пуціна «дрэнным вучнем», які «не разумее, што менавіта яго дзеяньні ствараюць варожасьць да яго народу».
Перамовы паміж старшынём КНР Сі Цзыньпінам і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам адбыліся падчас саміту «Вялікай дваццаткі» у Буэнас-Айрэсе. Абодва кіраўнікі лічаць сустрэчу «надзвычай пасьпяховай».
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што дзеяньні Расеі, накіраваныя супраць Украіны ў Керчанскай пратоцы былі адзінай прычынай адмовы прэзыдэнта Дональда Трампа ад сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у кулюарах саміту G20, які праходзіць у Буэнас-Айрэсе.
Эксклюзіўнае інтэрвію прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа карэспандэнтцы «Голасу Амэрыкі» Грэце Ван Састэрэн.
Губэрнатар Аляскі Біл Уокер 30 лістапада абвясьціў у штаце рэжым стыхійнага бедзтва ў сувязі зь землятрусам.
Пра сустрэчу паведамілі на брыфінгу эканамічны дарадца Белага дома Лары Кадлоў і дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў прэзыдэнтаў Украіны і Расеі пачаць прамыя перамовы, каб вырашыць крызіс, які ўтварыўся ў Керчанскай пратоцы, гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай амэрыканскім зьнешнепалітычным ведамствам.
Крытыкі і праціўнікі жорсткіх захадаў заяўляюць, што дзеяньні амэрыканскага боку перавышаюць разумна дапушчальныя.
ЗША ня могуць ігнараваць агрэсію Расеі супраць Украіны, заявіў чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі Браян Фіцпатрык.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў чацьвер прыгразіў закрыць мяжу з Мэксыкай, што паставіць пад пагрозу гандаль паміж краінамі, калі ўрад ня здолее кантраляваць паток нелегальных імігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у ЗША з Лацінскай Амэрыкі.
Старшыня Вярхоўнага суду ЗША Джон Робэртс выступіў з заявай, у якой адказаў на словы прэзыдэнта Дональда Трампа.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA правядзе буйную праверку ў кампаніях Boeing і SpaceX у сувязі зь відэаролікам, на якім прадпрымальнік Ілан Маск п’е віскі і паліць марыхуану.
Загрузіць яшчэ