«Рэальнай альтэрнатывай на будучыню» для Беларусі назваў Люблінскі трохкутнік міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба 28 ліпеня на брыфінгу, прысьвечаным першай гадавіне стварэньня гэтага міждзяржаўнага аб’яднаньня, куды ўвайшлі Ўкраіна, Літва і Польшча.
Кабінэт міністраў Украіны ўзгадніў аказаньне гуманітарнай дапамогі Літве ў сувязі зь міграцыйным крызісам на мяжы зь Беларусьсю.
55 адсоткаў грамадзянаў Украіны, апытаных сацыялягічным гуртом «Рэйтынг», ня згодныя з тэзісам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра тое, што «рускія і ўкраінцы — гэта адзін народ, які адносіцца да адной гістарычнай і духоўнай прасторы».
Першы прэзыдэнт Украіны, а таксама прадстаўнік Трохбаковай кантактнай групы Леанід Краўчук ужо месяц знаходзіцца ў рэанімацыі пасьля апэрацыі на сэрцы.
Цяпер у акупаваных Крыме і Данбасе, а таксама ў Беларусі, каля 900 палітвязьняў. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў часовы павераны ў справах ЗША, намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Джордж Кент.
Дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе Аляксей Арастовіч заявіў, што Ўкраіна ня будзе пагаджацца на аднаўленьне вочнага фармату перамоваў па Данбасе ў Менску.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзеньні эканамічных санкцыяў супраць расейскай інтэрнэт-крамы Wildberries
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю абвясьціла аб падоўжаньні яшчэ на шэсьць месяцаў антыдэмпінгавага расьледаваньня аб пастаўках фанэры зь Беларусі.
Закон аб карэнных народах уступіў у сілу ва Ўкраіне 23 ліпеня. Дакумэнт пасьля падпісаньня яго прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім быў апублікаваны ў газэце «Голас Украіны».
Памылку на афіцыйным сайце Алімпіяды-2020 заўважылі 22 ліпеня. Пасьля гэтага МЗС Украіны даручыў пасольствам краіны ў Швайцарыі і Японіі «разабрацца» зь ёй, інфармуе DW.
ЗША і Нямеччына заключылі пагадненьне аб заканчэньні будаўніцтва важнага расейскага праекта — «Паўночнага патоку — 2».
Украінскія праваабронцы і беларускія актывісты, якія вымушана выехалі ва Ўкраіну ад перасьледу, правялі акцыю салідарнасьці каля амбасады Беларусі ў Кіеве.
Група заканадаўцаў ЗША, якая складаецца з прадстаўнікоў Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый, заклікала Адміністрацыю прэзыдэнта Джо Байдэна зьмяніць дату візыту ў Вашынгтон прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага.
Апэляцыйны суд у Чэхіі асудзіў 41-гадовага беларуса Аляксея Фадзеева на 21 год турмы за ўдзел у вайне на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў. Ён прызнаны вінаватым у тэрарызьме. Пра гэта паведамляе Novinky.cz.
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абавязаў Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны цягам 24 гадзінаў завесьці справу ў дачыненьні да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага паводле факту аб дзяржаўнай здрадзе.
Міністры замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба і Польшчы Зьбігнеў Раў выступілі супраць дамовы Нямеччыны і ЗША аб расейскім газаправодзе «Паўночны паток – 2».
Суд у Кіеве 21 ліпеня задаволіў апэляцыйнае патрабаваньне беларускага анархіста Аляксея Балянкова аб скасаваньні рашэньня Службы бясьпекі Ўкраіны пра ягоную дэпартацыю.
Беларускія і ўкраінскія праваабронцы заявілі аб новай вялікай хвалі міграцыі грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад перасьледу, і заклікалі ўлады Ўкраіны стварыць умовы для іхнай легалізацыі.
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Козак, куратар тэмы расейска-ўкраінскіх адносін, у інтэрвію францускаму выданьню Politique International заклікаў Украіну і краіны Захаду «перагарнуць старонку» ў стасунках з Расеяй і прызнаць у анэксаваным Крыме статус-кво.
Грамадзкія актывісты, сябры і калегі абвінавачаных у забойстве журналіста Паўла Шарамета ўвечары 20 ліпеня прыйшлі да будынку Міністэрства ўнутраных справаў Украіны з патрабаваньнем спыніць перасьлед людзей, якіх пратэстоўцы лічаць невінаватымі ў злачынстве.
У Кіеве на скрыжаваньні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага, дзе пяць гадоў таму загінуў журналіст Павал Шарамет, 20 ліпеня ўшанавалі ягоную памяць.
20 ліпеня спаўняецца пяць гадоў з дня забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета. Ён загінуў у Кіеве пры выбуху аўтамабіля, на якім ехаў раніцай на працу.
Беларусы Кіева правялі акцыю салідарнасці з суайчыньнікамі, якія застаюцца ў Беларусі і змагаюцца за лепшую будучыню.
Міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу выклікалі ў Службу бясьпекі Ўкраіны ў Марыюпаль «для ўручэньня пісьмовага падазрэньня» і правядзеньня сьледчых дзеяньняў, паведамляе ўкраінскае выданьне «Главком».
Вярхоўная Рада Ўкраіны прызначыла Дзяніса Манастырскага міністрам унутраных справаў пасьля адстаўкі з гэтай пасады Арсэна Авакава.
Летась упершыню за апошнія некалькі гадоў на сцэну «Славянскага базару ў Віцебску» вярнуўся Дзень украінскай культуры. Тады, нягледзячы на эпідэмію каранавірусу, у Беларусь прыехала вялікая каманда ўкраінскіх выканаўцаў.
Артыкул Уладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў» ўключаны ў якасьці адной з абавязковых тэм на занятках па вайскова-палітычнай падрыхтоўцы ў расейскім войску. Такое распараджэньне даў міністар абароны Сяргей Шайгу.
Амаль тры дзясяткі праваабарончых арганізацый Украіны запатрабавалі ад уладаў краіны разарваць дыпляматычныя і эканамічныя дачыненьні зь нелегітымным рэжымам Беларусі.
Суд у Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны прызнаў вінаватым кіроўцу мікрааўтобуса, які 20 ліпеня 2018 году ўрэзаўся ў грузавік, што стаяў на адэскай трасе каля мястэчка Крывое Возера з парушэньнямі правіл аварыйнага прыпынку.
У чым мае і ў чым ня мае рацыі Пуцін у сваім артыкуле пра адзіны народ — расейцаў, украінцаў і беларусаў? Якія палітычныя высновы вынікаюць з артыкулу прэзыдэнта Расеі? Чаму расейскія палітычныя эліты няздольныя прыняць рэальнасьць ужо 30-гадовага існаваньня незалежнай ад Расеі Ўкраіны?
Саломенскі суд Кіева вызваліў з-пад варты колішняга камандзіра добраахвотніцкага батальёну «Данбас» Сямёна Сяменчанку пад кругласуткавы хатні арышт з нашэньнем электроннага бранзалета сачэньня.
Грамадзяніна Ўкраіны, ураджэнца Чарнігаўскай вобласьці, асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады за спробу перавезьці ў Беларусь 938,1 грама выбуховых рэчываў.
«Дзякую камандзе МУС за гады супольнай працы. Дзякую кожнаму афіцэру, радавому і службоўцу. Маю гонар!» — цытуе прэсавая служба МУС Украіны заяву Авакава.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў Крымінальны і Крымінальны працэсуальны кодэксы, якія ўводзяць крымінальную адказнасьць за кантрабанду падакцызных тавараў.
На перамовах у Бэрліне з прэзыдэнтам Украіны Зяленскім Мэркель сказала, што Нямеччына паспрабуе гарантаваць галоўную крыніцу даходаў для Ўкраіны.
Адразу тры новыя паэтычныя выданьні прэзэнтуюць у Кіеве у дзень беларускага мастацтва, які арганізаваны ініцыятывай Free Belarus Center.
Святлана Ціханоўская паведаміла, што падчас візыту прэзыдэнта Ўкраіны ў Літву яна сустракаліся.
Да нападаў на сайт Ваенна-марскіх сіл Украіны датычныя структуры Паўднёвай вайсковай акругі Вайсковых Сіл РФ і расейская выведка, заявіла Мінабароны Ўкраіны.
Украінскі дэпутат, кіраўнік міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яданьня «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка заявіў, што пракуратура Ўкраіны «пачала дэталёва вывучаць супрацу Аляксандра Лукашэнкі з тэрарыстамі гэтак званай «ЛНР».
Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ агучыў запрашэньне Лукашэнку ў Крым. Ці можа Ўкраіна неяк прадухіліць такую паездку? Як Кіеў будзе рэагаваць, калі адбудзецца і такая паездка, і прызнаньне Беларусьсю анэксіі Расеяй Крыму?
Амбасада Беларусі накіравала Міністэрству замежных спраў Украіны ноту, у якой заявіла пра недастатковыя захады бясьпекі дыпляматычнага прадстаўніцтва.
Рашэньне ўраду мае зацьвердзіць Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Яно прадуглеждвае забарону 52 асобе з атачэньня Лукашэнкі на ўезд ва Ўкраіну.
Гарадзкія ўлады Мікалаева абвесьцяць новы тэндэр на закупку аўтобусаў на 4,5 мільёна эўра, выдаткаваных Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам у рамках рэалізацыі праграмы абнаўленьня грамадзкага транспарту.
Міністры замежных справаў краін Люблінскага трыкутніка (Літвы, Польшчы і Ўкраіны) вызначылі чатыры выклікі бясьпецы ў рэгіёне — расейская агрэсія супраць Украіны, мілітарызацыя Чарнаморскага рэгіёну, сытуацыя ў Беларусі і пагрозы ад уводу ў эксплюатацыю газаправоду «Паўночны паток – 2».
Амаль тры чвэрці ўкраінцаў (73%) лічаць сябе праваслаўнымі, і больш за палову зь іх (58%) лічаць сябе прыхаджанамі Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ)
Аляксандар Лукашэнка 2 ліпеня даручыў цалкам закрыць мяжу з Украінай, матывуючы гэтае рашэньне тым, што ў Беларусь перавозяць вялікую колькасьць зброі з украінскай тэрыторыі. Ці праўда гэта?
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Ўкраіна ўзмацняе сваю ролю ў Цэнтральнай Эўропе і зь цягам часу абавязкова стане сябрам Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO).
4 ліпеня Украіна адзначае Дзень ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл.
Колькасьць затрыманьняў зброі на мяжы зь Беларусьсю зьменшылася прычым з абодвух бакоў, заявіла дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ