КДБ закідае затрыманаму журналісту Раману Пратасевічу, што ён нібыта браў удзел у баявых дзеяньнях на Данбасе ў складзе батальёна «Азоў» у 2014 годзе. Такім чынам, яму прыпісваюць дзеяньні, якія, паводле старшыні КДБ Тэртэля, «адпавядаюць вызначэньню тэрарыста».