Вольга Стэфанішына заявіла, што Ўкраіна прайшла дастаткова вялікі шлях па далучэньні да Паўночна-Атлянтычнага альянсу, а таму не зьбіраецца збочваць і давядзе спрау да канца, хаця ў арганізацыі пакуль няма дакладнай гатоўнасьці як сьлед рэагаваць на вайсковую агрэсію Расеі.
Дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Віктара Медзьведчука абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і спрыяньні тэрарыстычным арганізацыям. Пра гэта паведамляе Служба бясьпекі Ўкраіны.
Вярхоўная Рада Ўкраіны большасьцю галасоў прагаласавала за прызначэньне першага віцэ-сьпікера Руслана Стэфанчука, прадстаўніка праўладнай партыі «Слуга народу», кіраўніком парлямэнту замест адпраўленага 7 кастрычніка ў адстаўку Дзьмітра Разумкова.
Старшыню Вярхоўнай Рады Ўкраіны Дзьмітра Разумкова дэпутаты адправілі ў адстаўку. Галасаваньне ініцыявала партыя прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага «Слуга народу».
У Кіеве каля амбасады Беларусі ва Ўкраіне беларускія і ўкраінскія актывісты правялі акцыю «Абаронім беларускіх дзяцей ад рэпрэсій».
Паводле міністра абароны Ўкраіны, Расея выкарыстала вучэньні «Захад-2021» для нарошчваньня прысутнасьці сваіх войскаў уздоўж мяжы з Украінай.
Гаспадарчы суд Кіева абавязаў аўтамабільную кампанію «Укравтоторг» кампэнсаваць кіеўскаму камунальнаму прадпрыемству «Київпастранс» 1 мільён 379 тысяч грыўняў (больш як 50 тысяч даляраў) за зрыў паставак аўтобусаў Менскага аўтамабільнага заводу ў 2020 годзе.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба лічыць неабходным узмацняць ахову мяжы зь Беларусьсю, улічваючы дзьве асноўныя існыя пагрозы — ваенную і міграцыйную.
У сталіцы Ўкраіны некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі маршам, каб ушанаваць памяць загінулага ад кулі супрацоўніка беларускага КДБ.
Уладзімір Зяленскі лічыць, што апэрацыю з «вагнэраўцамі», якіх летась затрымалі ў Беларусі, праводзілі расейскія спэцслужбы.
Ва Ўкраіне дэпутаты ад прапрэзыдэнцкай фракцыі «Слуга народу» на пашыраным пасяджэньні ў Трускаўцы сабралі больш за 150 неабходных подпісаў за адстаўку кіраўніка Вярхоўнай Рады Дзьмітрыя Разумкова.
Міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што цягам бліжэйшых двух гадоў павінна быць завершана ўладкаваньне мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.
Украінская кампанія з замежнымі інвэстыцыямі «Автоінвестстрой-Брок» адмовілася ад паставак беларускай грузавой і пасажырскай тэхнікі.
Расейская кампанія «Газпром» з 1 кастрычніка спыніла транзыт прыроднага газу ў кірунку Вугоршчыны праз тэрыторыю Ўкраіны.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паведаміў, што вярнуўся ў краіну. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Украінская праўда» апублікавала расьсьледаваньне пра тое, як украінская выведка зьвязаная зь «беларускімі рэвалюцыянэрамі» — так званай групай Мікалая Аўтуховіча. Беларускі КДБ абвінавачвае гэтую групу ў падрыхтоўцы тэрактаў і ўвозе зброі з тэрыторыі Ўкраіны.
Нацыянальная камісія, якая ажыцьцяўляе дзяржаўнае рэгуляваньне ў сфэры энэргетыкі Ўкраіны, падоўжыла забарону паставак на ўкраінскі рынак электрычнай энэргіі зь Беларусі і Расеі да 1 лістапада. Вясной гэтае абмежаваньне было ўведзенае да 1 кастрычніка.
Самі вынікі пакуль не публікуюць.
У Кіеве параілі Аляксандру Лукашэнку задумацца над захаваньнем сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, каб не ператварыцца ў прыдатак Расеі.
МЗС Украіны назвала палітычным і эканамічна неабгрунтаваным падпісаньне Вугоршчынай дамовы з расейскім «Газпромам» аб пастаўках прыроднага газу ў абыход украінскай тэрыторыі.
У красавіку супрацоўнікі Сьледчага камітэту Беларусі чатыры дні знаходзіліся ва Ўкраіне і праводзілі сьледчыя дзеяньні ў Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласьці.
Украінскі баксэр Аляксандар Усік стаў новым чэмпіёнам сьвету паводле вэрсіі WBA, IBF, WBO і IBO у супэрцяжкой вазе
Пагроза поўнамаштабнай агрэсіі з боку Расеі ёсьць і будзе працягвацца. Пра гэта ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода заявіў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны.
За апошні месяц украінскія памежнікі спынілі некалькі спробаў перамяшчэньня кантрабанды беларускага тытуню ва Ўкраіну.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла ў канчатковым чытаньні законапраект аб алігархах, прапанаваны раней прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім
Беларусь сёлета ў 1,5 раза павялічыла аб’ём паставак ва Ўкраіну нафтапрадуктаў, а іхная ўдзельная вага ў гандлі вырасла да 48,6% з 41,8% летась.
Урад Украіны прыняў рашэньне перавесьці крымскататарскую пісьмовасьць з кірыліцы на лацінку
Беларусь скарысталася тым, што ўкраінскі суд часова спыніў дзеяньне рашэньня аб увядзеньні мыта на ўвоз беларускай аўтамабільнай тэхнікі, і істотна павялічыла яе пастаўкі ва Ўкраіну.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ня ведае, хто можа стаяць за замахам на жыцьцё свайго сябра Сяргея Шэфіра, але гэта ніякім чынам не паўплывае на моц ягонай каманды.
Непадалёк вёскі Лесьнікі Кіеўскай вобласьці з аўтамата абстралялі аўтамабіль Сяргея Шэфіра, першага дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Міністэрства замежных спраў Украіны лічыць незаконным асуджэньне на тры гады пазбаўленьня волі грамадзяніна Ўкраіны Міхайлы Феранца і патрабуе ад беларускіх уладаў тэрмінова яго вызваліць.
Краіны ЭЗ, ЗША і Вялікабрытанія не прызнаюць вынікі і сам працэс галасаваньня на выбарах у Дзяржаўную думу Расеі на тэрыторыі анэксаванага Крыму. Пра гэта сказана ў заявах зьнешнепалітычных ведамстваў ЭЗ, Брытаніі і ЗША.
Марш роўнасьці ў Кіеве сваім удзелам падтрымалі паслы як найменей трох заходніх краін: Вялікабрытаніі, Швэцыі і Нідэрляндаў.
Ці павялічыліся ваенныя пагрозы для Ўкраіны пасьля беларуска-расейскіх вучэньняў і ці будзе ўкраінскі бок пераглядаць меры бясьпекі на паўночнай мяжы? Сваімі думкамі са Свабодай падзяліліся вайсковы і міжнародны экспэрты.
Падзеі 1939 году нібыта аб’ядноўваюць гісторыю трох краін, але кожная зь іх ацэньвае гэтую гісторыю па-свойму.
У офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што вэрсія наўмыснага забойства лідэра «Народнага руху Украіны» Вячаслава Чарнавола правяраецца сьледзтвам, а дадзеных пра «удары кастэтам» у матэрыялах справы няма.
Служба бясьпекі Ўкраіны ў межах апэрацыі «Мігрант», якая праводзіцца супольна з Нацыянальнай паліцыяй у рамках барацьбы зь незаконнай міграцыяй з 1 па 31 верасьня, выявіла двух грамадзян Беларусі, якія незаконна перасеклі мяжу.
Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала беларускую валянтэрку Алену Жаркевіч, якая дапамагала легалізавацца ва Ўкраіне беларусам-уцекачам, і разам зь ёй яшчэ чатырох грамадзян Беларусі.
У Дняпры (Украіна) раніцай выбухнуў аўтамабіль Nissan Primera, у выніку чаго загінулі два чалавекі. Справу папярэдне кваліфікавалі паводле артыкулу «тэрарыстычны акт», паведамляецца на сайце абласной паліцыі.
Намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны (2003, 2007, 2014 гады) Мікола Галомша заявіў, што лідэр Народнага руху Ўкраіны, дысыдэнт Вячаслаў Чарнавол быў забіты некалькімі ўдарамі кастэта па галаве.
Беларуса Віталя Шышова паўтара месяца таму знайшлі павешаным у адным з паркаў Кіеву. Да гэтага часу блізкія ня могуць забраць цела актывіста з морга і атрымаць інфармацыю пра ход расьсьледаваньня: якая вэрсія ў праваахоўных органаў асноўная цяпер — самагубства або наўмыснае забойства?
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны ў часе антытэрарыстычных вучэньняў у Ровенскай вобласьці знайшлі схованку з вайсковай зброяй і выбухоўкай.
Старшыня праўленьня Беларускага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў, які на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, трапіў ва ўкраінскую базу «Миротворець».
Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця выдзеліць Украіне 211 мільёнаў даляраў на павелічэньне ўстойлівасьці ўкраінскай энэргасыстэмы дзеля інтэграцыі ў эўрапейскую энэргасетку ENTSO-E пасьля адключэньня ад беларускай і расейскай энэргасыстэм.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) завяла шэсьць крымінальных спраў па факце замаху на жыцьцё прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Верхавінскі раённы суд Івана-Франкоўскай вобласьці абвясьціў вырак кіраўніку грамадзкай арганізацыі «Фэдэрацыя рафтынгу Прыкарпацьця» і кіроўцу аўтамабіля, у выніку падзеньня якога 6 траўня 2019 году ў Карпатах загінулі трое беларускіх турыстаў і яшчэ 10 атрымалі траўмы.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка ўзяў удзел у Ялцінскай канфэрэнцыі эўрапейскай стратэгіі, якая прайшла ў Кіеве.
У Сымфэропалі — сталіцы анэксаванага Расеяй Крыму — 11 верасьня ўсталявалі адрэстаўраваны помнік заснавальніку савецкай спецслужбы ВЧК Фэліксу Дзяржынскаму
Аляксандар Лукашэнка сёньня назіраў за хадой вучэньняў «Захад-2021» на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі. З расейскага боку за хадой манэўраў назіраў намесьнік міністра абароны Юнус-Бек Еўкураў
Загрузіць яшчэ