Расея перадала Ўкраіне тры караблі, захопленыя ў лістападзе 2018 году ў Керчанскай пратоцы.
Украінскія катэры «Нікапаль» і «Бердзянск» ды буксір «Яны Капу», якія Расея захапіла ў Керчанскім праліве ў лістападзе летась, накіроўваюцца дадому, паведамляе прэс-цэнтар ВМС Украіны.
Як паказала нядаўняе апытаньне расейскага «Левада-цэнтру», толькі 24 % расейцаў ставяцца з сымпатыяй да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Гэта на 8 % менш, чым у 2017 годзе.
У офісе прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона заявілі, што лідэры Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі сустрэнуцца ў Парыжы 9 сьнежня
Польская нафтагазавая кампанія PGNiG перадала расейскаму канцэрну «Газпром» заяву аб намеры не працягваць кантракт на закупку прыроднага газу пасьля заканчэньня дзейнага кантракту.
Міністэрства юстыцыі РФ прызнала «Север.Реалии», мэдыяпраект Радыё Свабода, «замежным агентам», які ўмешваецца ў справы Расеі.
Расея чакае, што Масква і Менск да канца 2019 году вырашаць пытаньне цаны на расейскі газ. Пра гэта прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту БРІКС, піша ТАСС.
Пэнсіянэрка з алтайскай вёскі Саньнікава Тацьцяна Кадукіна, якая ўстала на калені перад расейскім прэм’ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым, заявіла, што ёй падставіў падножку хтосьці з аховы кіраўніка ўраду Расеі.
Міжнародная аб’яднаная сьледчая група (JIT), якая займаецца расьсьледаваньнем авіякатастрофы «Боінга» «Малайзійскіх авіяліній» у небе над Данбасам у 2014 годзе, просіць даць паказаньні аб магчымай ролі расейскіх чыноўнікаў у трагедыі.
Сьледчы камітэт Расеі абвясьціў, што вінаватымі авіякатастрофы Boeing 737–500 у аэрапорце Казані ў 2013 годзе сталі пілёты авіякампаніі «Татарстан», якія вялі самалёт.
13 лістапада на авіяцыйную базу ў Баранавічах прыбыла першая пара з дванаццаці заплянаваных баявых знішчальнікаў Су-30 СМ.
Найбуйнейшая чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі» (Člověk v tísni) занесеная ў расейскі сьпіс непажаданых арганізацый.
Пэнсіянэрка з алтайскай вёскі Саньнікава Тацьцяна Кадукіна ўстала на калені перад прэм’ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым падчас яго візыту ў рэгіён. Пажылая жанчына ўмольвала яго вырашыць праблему з падачай гарачай вады ў шматпавярховіку, дзе яна жыве.
Расейскага блогера прызналі вінаватым за допіс «Ці дапушчальна называць расейскі народ г…ом?», які быў апублікаваны ў студзені.
Паўднёвы акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне вынес прысуды шасьці крымскім татарам па справе ялцінскай ячэйкі «Хізб ут-Тахрыр».
Блогера падазраюць у распальваньні нянавісьці або варожасьці пастом у «Жывым журнале», які быў апублікаваны ў студзені.
Нават рэклямныя матэрыялы былі з граматычнымі памылкамі, а імя кандыдата напісалі з памылкамі на сувэнірных асадках.
Сваякі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада набылі не менш за 19 кватэраў у жылых комплексах на тэрыторыі «Масква-Сіці»
Лукашэнка можа скарыстацца унікальным аўстрыйскім досьведам захаваньня незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці ў вельмі неспрыяльных умовах
Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не па тэлевізары, а папраўдзе. Пяты рэпартаж сэрыі — пра сталіцу Татарстану.
Дацэнт Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алег Сакалоў, які прызнаўся ў забойстве сваёй 24-гадовай студэнткі і разьдзяленьню на часткі яе цела, неаднаразова прыяжджаў у Барысаў, піша ex-press.by.
Ігар Мазур — вэтэран вайны ў Данбасе і адзін зь лідэраў нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО. Ён быў затрыманы напярэдадні на запыт Расеі на памежным пераходзе паміж Украінай і Польшчай.
Аб’яднанне «ПЭН-Масква» і асацыяцыя «Вольнае слова» апублікавалі супольную заяву ў падтрымку філёляга Гасана Гусейнава, які апынуўся пад агнём афіцыйнай крытыкі за крытычнае выказваньне аб сучаснай расейскай мове.
У Санкт-Пецярбургу падчас пошукаў у рацэ Мойка частак цела меркаванай ахвяры гісторыка і ваеннага рэканструктара Алега Сакалова вадалазы знайшлі парэшткі іншага чалавека.
Сакалоў быў вылаўлены з ракі Мойка каля пяці раніцы непадалёк ад свайго дома. Ён спрабаваў утапіць заплечнік, у якім знаходзіліся фрагмэнты расчлянёнага цела, але ня змог, і скокнуў у ваду.
Міжнародны суд ААН у Гаазе 8 лістапада адхіліў пярэчаньні Расеі наконт пазову Ўкраіны і будзе разглядаць у сутнасьці справу, дзе Кіеў абвінавачвае Маскву ў парушэньні дзьвюх канвэнцыяў.
У 1991 годзе ў Беларусі адбылося прыкладна тое ж самае, што і ў кастрычніку-лістападзе 1917 году, толькі з пераменай роляў
Эўропа больш ня можа спадзявацца на абарону ЗША як саюзьніка па NATO. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрвію брытанскаму часопісу The Economist. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель у адказ заявіла: «NATO застаецца асновай асноў нашай бясьпекі».
Кампанія, якая выйграе конкурс, павінна будзе забраць ня менш за 18 целаў памерлых людзей.
Начальнікам пажарнай часткі ён стаў у жніўні 2019 году, і з гэтага часу ў сяле пачасьціліся пажары.
Наколькі і чаму беларусы разьлюбілі Расею? Ці па-рознаму матывуецца геапалітычны выбар на карысьць Расеі і Эўропы? Як гэты выбар залежыць ад узросту і рэгіёну? З такімі пытаньнямі Радыё Свабода зьвярнулася да вядомага сацыёляга, прафэсара Андрэя Вардамацкага
Беларусь — адзіная ў сьвеце міжнародна прызнаная дзяржава, у якой гадавіна пачатку кастрычніцкай рэвалюцыі — дзяржаўнае сьвята і выходны дзень.
Доля грамадзян Расеі, якія выступаюць за рашучыя перамены ў краіне, вырасла за апошнія два гады з 42 да 59 працэнтаў. Такія дадзеныя сумеснага дасьледаваньня Маскоўскага цэнтру Карнэгі і «Лявада-цэнтра», якія публікуюць «Ведомости».
Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не па тэлевізары, а папраўдзе. Чацьвёрты рэпартаж сэрыі — пра Новасібірск і яго жыхароў, а таксама пра Крым, Пуціна і будучыню.
«Так, гэта ў пэўнай ступені сіла, такая мяккая сіла, і гэтага, мне здаецца, цалкам дастаткова»
Cуд у расейскім Томску прысудзіў мясцоваму пасьлядоўніку рэлігійнай арганізацыі «Сьведкі Яговы» Сяргею Клімаву шэсьць гадоў калёніі за арганізацыю экстрэмісцкай суполкі.
Міністэрства замежных справаў Украіны накіравала Расеі ноту з патрабаваньнем вярнуць караблі Ваенна-марскіх сілаў Украіны, захопленыя ў Чорным моры ў лістападзе мінулага году.
Эйсмант заявіла, што ў постсавецкі пэрыяд нехта сапраўды адракаўся ад чагосьці, але «рабілася гэта не ў Беларусі, а ў самой Расеі, і не аднойчы». Прыклады яна ня стала прыводзіць, «хоць магла б».
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не па тэлевізары, а папраўдзе. У другім падарожным рэпартажы — пра самую працяглую чыгунку ў сьвеце і людзей, якія па ёй падарожнічаюць.
Былы мэр гораду Грозны Іслам Кадыраў прынёс прабачэньні пасьля публікацыі відэазапісу, дзе ён, быўшы на пасадзе мэра, катаваў людзей электрашокерам, паведамляе агенцтва ТАСС.
Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала каля 500 старонак дакумэнтаў, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня меркаванага расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.
Корреспондент Свободы дожил до 35 лет и впервые в жизни поехал в Россию посмотреть, как там не в телевизоре, а на самом деле. Шестой репортаж серии — об официальной и культурной столицах.
«Нафтагаз» падаў у Стакгольмскі арбітраж новы пазоў супраць «Газпрому». Украінская кампанія патрабуе выплаціць ёй каля 12 мільярдаў даляраў у якасьці кампэнсацыі магчымых стратаў ад спыненьня транзыту расейскага газу ў Эўропу.
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні да непаўналетніх з прычыны відэароліку, у якім дзеці задаюць пытаньні гею.
Корреспондент Свободы дожил до 35 лет и впервые в жизни поехал в Россию посмотреть, как там не по телевизору, а на самом деле. Пятый репортаж серии — о столице Татарстана.
Новы абмен зьняволенымі і затрыманымі паміж Расеяй і Ўкраінай, магчыма, больш ня будзе праходзіць паводле прынцыпу «адзін на аднаго» і будзе больш маштабны. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка ў інтэрвію тэлеканалу ТСН.
З 1 лістапада ў Расеі набыла моц большая частка палажэньняў закону «Аб гарантаваньні бясьпечнага і ўстойлівага функцыянаваньня расейскага сэгмэнта інтэрнэту» — так званага закону аб «сувэрэнным рунэце».
Корреспондент Свободы дожил до 35 лет и впервые в жизни поехал в Россию посмотреть, как там не по телевизору, а на самом деле. Четвертый репортаж серии — о Новосибирске и его жителях, а также о Крыме, Путине и будущем.
Менск і Кіеў могуць стварыць сытуацыйны саюз, узгадніўшы перамоўныя пазыцыі, каб дамагчыся лепшых умоваў газавых кантрактаў ад Масквы.