У Расеі ў нядзелю завяршаецца галасаваньне на выбарах розных узроўняў. У 14-ці рэгіёнах выбіраюць іх кіраўнікоў, у 6-ці праходзяць выбары заканадаўчых збораў. У большасьці суб’ектаў фэдэрацыі, у тым ліку Маскве, праходзяць выбары ў мясцовыя органы ўлады, у Маскве гэта дэпутаты муніцыпальных сходаў.